Грамадства11

Пасол Хекер: Выпадкі рэпрэсій прымушаюць сумнявацца ў Беларусі

Што датычыць шэнгенскіх візаў, дыплямат нагадаў, што беларускія візы каштуюць нашмат даражэй і што, у адрозьенньне ад расейскіх і ўкраінскіх, беларускія ўлады блякуюць працэс зьніжэньня цэнаў на візы.

Што датычыць шэнгенскіх візаў, дыплямат нагадаў, што беларускія візы каштуюць нашмат даражэй і што, у адрозьенньне ад расейскіх і ўкраінскіх, беларускія ўлады блякуюць працэс зьніжэньня цэнаў на візы.

«Шматлікія выпадкі палітычных рэпрэсій прымушаюць сумнявацца ў гатоўнасці Беларусі да дэмакратычных пераўтварэнняў» — такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН 26 чэрвеня надзвычайны і паўнамоцны пасол Германіі ў Мінску Марцін Хекер.

«Еўрасаюз неаднаразова заяўляў ураду Беларусі аб тым, што адной з перадумоў для карэннага паляпшэння адносінаў павінна быць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных», — сказаў дыпламат. М.Хекер зазначыў, што з моманту прадстаўлення дакумента «Што Еўрапейскі саюз можа даць Беларусі» ў лістападзе 2006 года «былі сапраўды зроблены асцярожныя крокі да ўзаемнага збліжэння, але дынаміка адсутнічае».

«Мы станоўча ўспрынялі вызваленне палітычных зняволеных Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца, аднак па‑ранейшаму не вызвалены іншыя палітзняволеныя», — сказаў М.Хекер. Пры гэтым дыпламат назваў «станоўчымі крокамі» згоду беларускага боку на адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі, датэрміновае вызваленне некаторых палітзняволеных, падаўжэнне дагавора арэнды для Беларускага Хельсінкскага камітэта, а таксама дадзеную паслу магчымасць як прадстаўніку дзяржавы — старшыні ЕС наведаць Аляксандра Казуліна.

«Мы спрабавалі паўплываць на беларускі бок, каб ён прыняў неабходныя меры для выканання правоў незалежных прафсаюзаў, — зазначыў М.Хекер. — Мы спаслаліся на тое, што толькі пры канстатацыі гэтага факта Міжнароднай арганізацыяй працы Беларусь зможа захаваць гандлёвыя прэферэнцыі і пасля чэрвеня 2007 года».

«Я спадзяюся, што беларускім грамадзянам не давядзецца плаціць за шэнгенскую візу больш, чым грамадзянам Расіі», — сказаў у інтэрв’ю БелаПАН надзвычайны і паўнамоцны пасол Германіі ў Беларусі Марцін Хекер.

Дыпламат нагадаў, што Еўрасаюз падпісаў з Расіяй пагадненне аб спрошчанай працэдуры выдачы віз. Згодна з гэтым дакументам, расійскія грамадзяне будуць плаціць за шэнгенскія візы 35 еўра. Аналагічнае пагадненне падпісана таксама з Украінай.

«Пагадненне аб спрошчанай працэдуры выдачы віз ЕС гатовы падпісаць і з Беларуссю пры наяўнасць пэўных перадумоў, — сказаў М.Хекер. — Але такога кшталту супрацоўніцтва прадугледжвае выказванне ўрадам Беларусі прыхільнасці да дэмакратычных каштоўнасцей, павагі правоў чалавека і вяршэнства закона і гатоўнасці да правядзення дэмакратычных рэформ». Дыпламат падкрэсліў, што Еўрасаюз «ясна заявіў» аб сваім імкненні да супрацоўніцтва з Беларуссю, якое дазволіць у тым ліку знізіць кошт візавых збораў.

Пры гэтым М.Хекер асабліва зазначыў, што кошт беларускай візы значна вышэйшы за кошт шэнгенскай, якая дазваляе ажыццяўляць паездкі ў 17 краін. «Кароткатэрміновая шматразовая віза каштуе ў пасольстве Беларусі ў Берліне 165 еўра, а за экспрэс‑візу трэба заплаціць 315 еўра. Транзітная віза для паездкі ў Маскву і назад каштуе 105 еўра, — заўважыў М.Хекер. — Але з беларускай візай вось ужо некалькі гадоў нельга прыехаць нават у саюзную дзяржаву Расію».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў10

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць