Архіў

Намесьнікі цара па рэвалюцыі

За грошы ўладу можна купіць толькі там, дзе да грошай маецца павага. Рэформы 1990-х ня выкаранілі традыцыі браць сілай тое, за што ў прыстойным грамадзтве плацяць грошы. Да шматлікіх лібэралаў «на паслугах» ва ўлады дадаўся магнат Хадаркоўскі.

Артыкул расейскага алігарха і найбагацейшага зэка ў сьвеце Міхала Хадаркоўскага аб крызысе расейскага лібэралізму зьявіўся на тым тыдні ў газэце «Ведомости» і выклікаў эфэкт бомбы. Хадаркоўскі заклікаў сваіх паплечнікаў пераасэнсаваць досьвед і вынікі рэформаў 1990-х, пакаяцца перад народам ды ўладамі за нанесеную шкоду і хлусьню, падзяліцца грашыма, каб легітымізаваць вынікі прыватызацыі. А галоўнае, нават не імкнуцца ваяваць з Крамлём і асабіста Пуціным, якога экс-алігарх бачыць гарантам захаваньня лібэральнага курсу хоць у нейкай форме.

Нагадвае пакаянныя лісты сталінскага часу. А эвалюцыя палітычных поглядаў зьняволенага багацея нагадвае «перакоўку» клясавага ворага.

Беларускі і расейскі лібэралізм даволі шчыльна зьвязаныя. І менавіта з разьвіцьцём палітычных падзеяў ды эканамічных рэформаў шмат хто з прыхільнікаў ідэяў Фрыдмана ды Гаека зьвязваў лёс пераменаў у самой Беларусі. Таму гэты ліст — важная зьява і для палітычных працэсаў унутры нашай краіны: як мінімум, ён дазваляе лепш зразумець, што адбываецца ў нашых суседзяў.

Хадаркоўскі ня проста зрабіў паварот на 180 градусаў. Гэтымі высновамі ён падставіў сваю былую палітычную кліентуру ў той час, калі яго ўжо ператварылі ў сьцяг супраціву пуцінскаму аўтарытарызму. Акрамя таго, Хадаркоўскі цалкам легітымізаваў палітычную практыку ды палітычны дыскурс сучаснай Расеі. Пакаяньне прадпісанае не камуністам і не супрацоўнікам КГБ, а лібэралам. Адказнасьць за парушэньне закону ды наступ на дэмакратыю ў сучаснай Расеі перакладаецца зусім не на тых, хто ў гэтым наўпрост вінаваты. Пад «нацыянальнымі інтарэсамі», у кантэксьце якіх мусіць рэалізавацца новы лібэральны праект, празрыста разумеюцца інтарэсы дзяржаўнай бюракратыі ды самога Пуціна. Нарэшце, Хадаркоўскі абыходзіць бокам пытаньне, ці сапраўды пуцінская ўлада будзе дамагацца таго, каб алігархі дзяліліся з грамадзтвам. Бо сьпіс найбагацейшых людзей сьвету няспынна папаўняецца расейскімі магнатамі, а саджаюць толькі тых, хто праявіў палітычныя амбіцыі. Недарэчнейшым за артыкул Хадаркоўскага быў хіба пакаянны ліст Мікалая II аб крызысе расейскае манархіі ды праваслаўя за дзьве гадзіны да расстрэлу.

Прыдворныя лібэралы

Так што элемэнт калі не «прагіну», то прызнаньня паразы, безумоўна, ёсьць. Аднак, як любы гулец, Хадаркоўскі разумее, што няма сэнсу даводзіць прайграную партыю да мату — разумней здацца і пачаць новую. Прычыны ягонай капітуляцыі нашмат глыбейшыя, чым уласнае зьняволеньне. Яны знаходзяцца ў прыродзе і лёсе ўсіх папярэдніх расейскіх лібэральных праектаў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Віталь Сіліцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

«Сцены вільготныя, цвіль паўсюль». Што адбываецца ў сталінках на вуліцы Леніна ў Мінску праз месяц пасля пажару1

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць