Архіў

Не магу я знайсьці тое слова...

У акупаваным фашыстамі Менску дзейнічае савецкае падпольле.

Адзін зь яго ўдзельнікаў Коля Дзееў знаёміць сваю каханую Марыну з падпольнай кіраўнічкай Ганнай Чорнай. Ганна Іванаўна ганьбіць Колю за неабдуманы ўчынак і загадвае выправіць Марыну да партызан. Гэта, аднак, не ўдаецца: па дарозе ад Ганны герой пачынае сыгналіць савецкім самалётам, што акурат зьдзяйсьнялі бамбаваньне, і забівае нямецкага афіцэра, які яго засьпеў на гарачым.

3 усіх БССРаўскіх кінафільмаў у сьвядомасьць проста-такі ўрэзаўся «Гадзіньнік спыніўся апоўначы», зьняты пры канцы 1950-х гадоў. Ні «Міколка-паравоз», ні «Прыгоды Бураціны» не зрабілі такога моцнага ўражаньня, як ён.

Марыне Коля кажа ўцякаць, і яна натрапляе ў руінах на жонку гаўляйтэра фон Каўніца, ратуе яе і гэткім парадкам лучыць да іх у дом за чалядку. Немцы тым часам за забітага Колем афіцэра ўзялі ў закладнікі дзяцей зь сіроцкага прытулку. Дзееў не вытрымлівае і рушыць да фашыстаў, спадзеючыся, што тыя адпусьцяць закладнікаў. Гэтага не адбываецца: гінуць і дзеці, і падпольшчык.

Марына, якая стала выпадковаю сьведкаю катаваньняў свайго каханага, агортваецца прагаю помсты і шукае выхады на падпольле. Сымулюючы зубны боль, яна ідзе да Колевага бацькі-стаматоляга і просіць зьвязаць яе з падпольлем. Сама ж у доме фон Каўніца імкнецца выведаць што-небудзь важнае для камуністаў і праз гэта трапляе пад падазрэньне немцаў.

Памочнік гаўляйтэра Рыдэль выдае сябе за антыфашыста і спрабуе праз даверлівасьць Марыны выйсьці на Ганну Іванаўну. Стрэча з кіраўнічкай адбываецца, і для большага даверу да сябе Рыдэль здае свайго агента ў падпольных структурах. Ганна Чорная ўсё ж давярае яму мала і пра галоўнае ня кажа. Марына праносіць у дом гадзіньнікавыя міны і падкладвае гаўляйтэру пад падушкі. Уцёкі ледзьве не зрываюцца, бо Рыдэль раскрывае карты і пагражае катаваньнямі. Але простая кабета, кухарка Варвара Іванаўна ратуе Марыну, пакідаючы сякеру ў карку нямецкага афіцэра. Зьдзяйсьняльнікі і арганізатары зьнішчэньня фон Каўніца пакідаюць Менск.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Балахонаў

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць