Архіў

Вера кардынала

Кардынал Казімер Сьвёнтак: «Я ахвярую гэткае высокае прызнаньне бабулям маёй краіны, якія змаглі захаваць веру ў гады перасьледу, перадаючы яе сваім унукам і праўнукам, тым самым ня даўшы замерці Касьцёлу».

Кардынал Казімер Сьвёнтак, арцыбіскуп Менска-Магілёўскі, атрымаў з рук Папы Рымскага Яна Паўла ІІ прэмію «Fidei testis» («Сьведка веры»), прысуджаную Інстытутам Папы Паўла VI з гораду Брэшыя (Італія). Узнагароджаньне адбылося 27 верасьня падчас сымпозыюму, прысьвечанага 25-годзьдзю інстытуту. Дзякуючы за наданьне яму ўзнагароды, Казімер Сьвёнтак сказаў: «Я ахвярую гэткае высокае прызнаньне бабулям маёй краіны, якія змаглі захаваць веру ў гады перасьледу, перадаючы яе сваім унукам і праўнукам, тым самым ня даўшы замерці Касьцёлу».

Падчас урачыстай цырымоніі Папа адзначыў, што ўзнагарода «Fidei testis» — гэта тытул, які найбольш адпавядае хрысьціяніну, а яшчэ больш — пастыру, які мае кардынальскую годнасьць і які даў мужнае сьведчаньне вернасьці Хрысту і Ягонаму Эвангельлю ў цяжкія гады перасьледу Каталіцкага касьцёлу ва Ўсходняй Эўропе. Згадаў Ян Павал ІІ і пра крыжовы шлях, які мусіў прайсьці кардынал Сьвёнтак у Савецкім Саюзе: «Пан Бог адарыў Вас моцнай і мужнай верай дзеля таго, каб вытрываць у гэтым доўгім і цяжкім выпрабаваньні, пасьля якога Вы вярнуліся ў супольнасьць Касьцёлу як яшчэ больш годны веры сьведка Эвангельля — «Fidei testis». Сам кардынал на пытаньне, як ён здолеў выжыць у ГУЛАГу, зазначыў: «Такое ж пытаньне задаў мне афіцэр КГБ, калі я выходзіў на свабоду. Я адказаў, што жыцьцё сваё даручыў Госпаду і Ён мяне зьбярог».

Падчас узнагароджваньня Сьвёнтак уручыў Папу асобнік «Рымскага Імшалу для дыяцэзіяў на Беларусі», які стаў першым у сьвеце зацьверджаным перакладам на беларускую мову трэцяга выданьня Рымскага Імшалу (Missale Romanum), а таксама перадаў кіраўніку Касьцёлу ружанец — падарунак каталіцкай моладзі Беларусі. З удзячнасьцю прымаючы дарунак, Папа пацалаваў крыж на ружанцы.

Кардынал Сьвёнтак сёлета 21 кастрычніка справіць сваё 90-годзьдзе. Нарадзіўся ён у польскай шляхецкай сям’і (што моцна трымалася польскага патрыятызму) у мястэчку Котвіч у Эстоніі. У час першай сусьветнай вайны сям’я эвакуявалася ўглыб Расеі. Бацька загінуў у 1921 г. у баёх за Вільню. У 1922 г. сям’я пераехала ў Баранавічы, дзе будучы сьвятар скончыў мясцовую гімназію. Пасьля заканчэньня Вышэйшай духоўнай сэмінарыі імя Тамаша Аквінскага ў Пінску К.Сьвёнтак быў высьвячаны й стаў у 1939 г. вікарыем у Пружанах.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў55

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў55

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць