Архіў

Хроніка супраціву

Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску адмовілася расьсьледаваць акалічнасьці затрыманьня і зьбіцьця невядомымі навучэнца Беларускага ліцэю Франка Вячоркі 1 верасьня: не зважаючы на шматлікія фатаздымкі, пракуратура лічыць факты непацьверджанымі. Хворы на сэрца сябар КХП-БНФ Уладзімер Плешчанка (Віцебск) 16 кастрычніка быў арыштаваны на 10 сутак за мастацкі пэрформанс, а ўначы 17-га яго мусілі перавесьці ў больніцу. 20 кастрычніка за ўдзел у вулічнай акцыі ў Менску былі асуджаныя Яўген Валкавец (10 сутак), Сяргей Манкевіч (5 с.), Сяргей Міхаленка (5 с.), Аляксандра Гаеўская (5 с.), Уладзімер Шыдлоў (3 с.), Яраслаў Навуменка (3 с.), асуджанага ўдзельніка акцыі Сяргея Міхаленку 21 кастрычніка даставілі са спэцпрыёмніку ў больніцу праз праблемы з сэрцам. Міхаілу Кандрашову , асуджанаму за ўдзел у акцыі на 10 с., дырэкцыя навучальнай установы 20 кастрычніка прапанавала забраць дакумэнты. 20 кастрычніка, мусіць, за незалежную журналісцкую дзейнасьць на радыё «Свабода» са шматтыражкі «Полимировец» (Наваполацак) звольнілі Вінцэся Мудрова . Затрыманы на вуліцы каардынатар «Зубра» Яўген Афнагель асуджаны 20 кастрычніка на 10 с. За ўдзел у акцыі ў Менску Зьміцер Бародка 21 кастрычніка асуджаны на 15 с., Зьміцер Вайтко — на 10 с. У Бялынічах 22 кастрычніка асуджаны на 7 с. каардынатар «Зубра» Алег Мяцеліца . Адміністрацыя ААТ «Рытм» (Рэчыца) 21 кастрычніка звольніла па скарачэньні штатаў актывістаў прафсаюзу РЭПАМ І.Паплаўную, С.Сяндзевіча, В.Давыдзенку, С.Усхопаву . Адміністрацыя «Рытму» таксама не пералічвае на рахунак РЭПАМу грашовыя складкі, утрыманыя з заробкаў сяброў прафсаюзу. Суд Маскоўскага раёну Менску 21 кастрычніка не задаволіў пазову генэрала Валер’я Фралова да газэты «Обозреватель» і журналісткі Ганны Мураўскай, што назвалі яго антысэмітам. Падчас акцыі пратэсту 21 кастрычніка ў Менску Вячаслаў Сіўчык атрымаў позву ў міліцыю. 22 кастрычніка вымусілі звольніцца з працы кандыдата ад «Народнай грамады» на апошніх выбарах Анатоля Балакіра (Слуцак). Адміністрацыя Беларускага мэталюргічнага заводу (Жлобін) пасьля выбараў прымушае звольніцца кандыдата ад ПКБ Валер’я Рыбчанку , а адміністрацыя Магілёўскага аўтазаводу — кандыдата Аляксандра Карыткіна (былая Партыя працы). 22 кастрычніка ў Слоніме за распаўсюд улётак аштрафавалі на 10 б.в. сябра БНФ Уладзімера Бруцкага — суд заняў дзьве хвіліны. За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць уціску прэсы 4 кастрычніка гарадзенскія міліцыянты 21 кастрычніка пачалі шукаць журналістаў Ірыну Чарняўку, Натальлю і Анатоля Макушыных, Паўла Мажэйку, Юлію Коцкую . Справа Паўла Шарамета 22 кастрычніка часова прыпыненая. 25 кастрычніка невядомыя тэлефанавалі каардынатару «Хартыі’97» Зьмітру Бандарэнку й запрашалі «на размову» ў менскі аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, а пасьля пагражалі зьбіцьцём. 25 кастрычніка пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу з нагоды прэс-канфэрэнцыі кіраўнікоў «5+» 13 кастрычніка, калі былі агучаны загадзя вызначаныя вынікі галасаваньня. За ўдзел у акцыі 25 кастрычніка ў Менску былі асуджаныя Вячаслаў Сіўчык (15 с.), Наста Азарка (10 с.), Алесь Васілеўскі (10 с.), Уладзімер Беглік (5 с.) і Сяргей Высоцкі (3 с.).

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Усе навіны →
Усе навіны

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну1

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць