Архіў

Адказы на пытаньні анкеты “ЛіМа” ад 19.12.03.

Найперш кажу Вам дзякуй за Анкету! Мудры настаўнік ставіць сваім вучням адзнакі за разумныя пытаньні.

1. Зьявіліся – дзе ж ужо, калі не нашай Зямлі зьявіцца – на парозе трэцяга тысячагодзьдзя і кнігі, і публікацыі, за якімі стаіць ня проста “літаратурны праэкт”, як Вы кажаце... А можа... і проста Літаратурны Праэкт.Трэба толькі дамовіцца, не ўсчынаючы гвалту, пра супадзеньне сьведамасьцяў. Бачыце, я ўсьлед за сваім Настаўнікам Янам Пятроўскім уважаю літаратуру за думку вольнага чалавека. І ў нас зьявіліся такія творы, (не маглі не зьявіцца, бо яны здаўна былі падрыхтаваны нашымі Папярэднікамі) за якімі стаіць Жыцьцяздольны Праэкт адраджэньня нашага народу. Для мяне асабіста такой, як Вы кажаце, новай, знакавай кнігай ёсьць кніга вершаў Славаміра Адамовіча “Плавільшчыкі расы”. Матэрыялізацыі гэтае кнігі паспрыяла Духовая Супольнасьць Людзей – Брацтва на Літве. Так я называю Зьяву нашых Папярэднікаў, слаўных Дзядоў, якія ланцужком ідучы адзін за адным сьлед у сьлед (у кожнага настаўніка – свой Настаўнік) выпраставалі нам Шлях да Бога. Для нашае Айчыны – і тут я мусіць закранаю астатняе Вашае пытаньне, бо ў Сусьвеце ўсё зьнітавана – Вытокам Брацтва на Літве ёсьць Філярэты й Філяматы, дзе асяродкавай постацьцю зьяўляецца Адам Міцкевіч. Задумайцеся над гэткімі паралелямі: непрызнаны жыдамі Езус Хрыстус Даў сьвету Касьмічнае Вучэньне; непрызнаны ліцьвінамі Адам Міцкевіч стаўся Сусьветным Паэтам.

І, каб быць бліжэй да адказу на пытаньне - што паспрыяла выхаду ў сьвет “Плавільшчыкаў расы” прывяду абразок з Кнігі Яна Пятроўскага “Лепшыя думкі чалавека”:

“Ці падобная акцыя змаганьня можа быць датарнавана на бацькаўшчыне да беларускае рэчаіснасьці? – Так, пад умовай спаўненьня двух няўхільных прадумовінаў, якія цесна вяжуцца з сабою:

1. Беларускі народ знаходзіцца ў вялікай патрэбе прабуджанага чалавека, як кіраўніка і правадыра, які адказваў бы ўсім вымаганьням гэтага скамплікаванага псыхалягічна-духовага змаганьня, чалавека, які б нічога не баяўся апрача грэху і нічога не хацеў апрача Бога.

2. Сам народ у сваей нейкай значнай частцы мусіць быць на належным узроўні духовым, каб меў у сабе дастаткова сілы і праўдзівую сьведамасьць пацягнуць за сабою няпэўных...

У вадказ на голас скептыкаў мы можам адказаць, што няма нічога на сьвеце сталым. Мы жывем у часе вялікіх зьменаў. Тое, што сягоньня выдаецца немагчымым, можа заўтра аказацца як вялікая пэрспэктыва для лепшых магчымасьцяў”.

2. І зноў зьвяртаюся да Першавытоку, Які Дае Адказ на ўсе пытаньні нашага жыцьця. Вось як Езус Хрыстус Адказаў на пытаньне Саламеі – “калі прыйдзе валадарства Тваё”:

-“Калі два будуць як адно, калі жаночае будзе мужчынскім, і калі ня будзе ні мужчынскага, ні жаночага”

У жыцьці ж, як і ў літаратуры, мы назіраем пакуль іншае: мужчыны ня хочуць добраахвотна саступіць жанчыне ейнае законнае мейсца. Але перашкоды загартоўваюць, і жанчына, адстойваючы свае правы, здабудзе веданьне сваей моцы. Жанчына – жаноцкасьць, краса, пяшчота, далікатнасьць, выкшталцонасьць, пачуцьцеведаньне, мудрасьць. Мужчына – мужнасьць, моц, адвага, шляхотнасьць, розум. І ў мужчынскім, і ў жаночым пачатках - адданасьць і чысьціня. Так павінна быць, так будзе, і жанчыне тут належыць сказаць сваё важкае слова.

Я адказала пэўне й на трэцяе пытаньне, а што тычыцца ЛіМу... Не выпісваю, не чытаю. Німа патрэбы, німа грошай. Трэба жыць па сваіх магчымасьцях і сумленна выконваць свае абавязкі на тым мейсцы, куды паставіла нас жыцьцё. Я працую прыбіральшчыцай у краме, гадую траіх дзяцей. Нарадзілася і жыву тут, на Літве.

Ганна Матусэвіч, мястэчка Койданава.

29.12.03

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»7

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»7

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць