Архіў

Навіны спорту

Усіх паборалі

На чэмпіянаце Эўропы па вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе, што прайшоў у баўгарскай Варне, беларусы заваявалі шэсьць мэдалёў — залаты, срэбраны і чатыры бронзавыя. «Золата» на рахунку Сяргея Арцюхіна (грэка-рымская, да 120 кг), «срэбра» — у Вольгі Хілько (да 63 кг), «бронза» — у Васілісы Марзалюк (да 72 кг), Юліі Раткевіч (да 59 кг), Марыі Ягоравай (да 55 кг) і Альбэрта Батырава (вольная барацьба, да 66 кг). Паводле пастановы Саўміну, памер узнагароджаньня за залаты мэдаль чэмпіянату кантыненту складае да 250 базавых велічынь (цяпер — 6 млн 375 тыс.), за сярэбраны — да 150 (3 млн 825 тыс.), за бронзавы — да 100 (2 млн 550 тыс.).

Хакей і немцы

14 і 16 красавіка зборная Беларусі ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату сьвету па хакеі правяла два таварыскія матчы са зборнай Нямеччыны. У першым, што праходзіў у Менску, беларусы згулялі ўнічыю — 1:1, а вось у другім матчы, у Гомелі, саступілі зь лікам 1:4.

Без Салея

Абаронца «Анагайму» Руслан Салей ня возьме ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету па хакеі. У найбліжэйшы час у Руслана і ягонай сяброўкі Бэты мае нарадзіцца дзіця, таму беларускі легіянэр папрасіў не выклікаць яго ў нацыянальную зборную. Фэдэрацыя хакея задаволіла просьбу.

Аўстралія далучыцца да Азіі

Футбольная канфэдэрацыя Акіяніі ня супраць пераходу Аўстраліі ў азіяцкую футбольную арганізацыю, якая раней пагадзілася прыняць пад сваю апеку аўстралійцаў. Спартовыя чыноўнікі зялёнага кантынэнту мяркуюць, што такім чынам у Аўстраліі болей шанцаў трапіць на чэмпіянат сьвету. Ад Азіі на мундыяль «жалезна» трапляюць дзьве каманды. А пераможца турніру Акіяніі мусіў яшчэ разыгрываць адзіную пуцёўку ў матчах плэй-оф з трэцяй камандай Азіі ці пятай камандай Паўднёвай Амэрыкі. Гэта робіць выхад на чэмпіянат сьвету амаль немагчымым.

АР

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку11

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Усе навіны →
Усе навіны

На мітынг у Вільні палітзняволеная Дзядзюля прыйшла з локшынай у руках, каб аддаць яе Кучынскаму. Але не данесла17

Шрайбман: Ад адных чую, што Мінск стаў пустым і ўсе чакаюць вяртання людзей. А іншая пазіцыя: усё нармальна, з’ехалі — на здароўе9

Святлана Шаціліна патлумачыла, чаму пакінула пасаду кіраўніцы Місіі дэмсіл Беларусі ва Украіне7

«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі53

Паездка на самакаце абышлася мінчанцы ў 16 тысяч даляраў — столькі давядзецца патраціць на зубы1

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі12

Урадавы бізнэс-джэт паляцеў на турэцкі курорт Бодрум4

Актрыса з «Гары Потэра» зарабіла на «Онліфанс» больш, чым за ўсе свае здымкі ў кіно5

Грыбнік паказаў сем відаў лісічак з беларускіх лясоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку11

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць