Архіў

Дарагая карціна

У Вербную нядзелю ў менскім Тэатры беларускай драматургіі адбыліся велікодныя таргі аўкцыённага дому «Paragis». Сярод пакупнікоў былі госьці зь Нямеччыны, Расеі, Індыі і Ўкраіны. Партнэрам «Paragis’у» выступаў славуты дом «Christie’s». Піша Сяргей Харэўскі.

Пераважная большасьць выстаўленых на продаж рэчаў — камэрныя, хатняга ўжытку. Гэта даніна рэаліям айчыннага рынку, дзе галоўныя пакупнікі яшчэ не дасьведчаныя ў сур’ёзным мастацтве. Дзіва што амаль траціна экспанаваных парцалянавых і масянжовых статуэтак і талерак была распрададзена. З увагі на міжвелікодны час, арганізатары выставілі багата беларускіх, эўрапейскіх і расейскіх абразоў XVI—XX ст. Вялікую каштоўнасьць уяўляюць выстаўленыя гэтым разам старасьвецкія абразы зь Веткі.

Найдаражэй прадалася карціна «Начны краявід» расейскага мастака Р.Шаўчука (1849 г.) З увагі на час напісаньня — бясспрэчны рарытэт для Беларусі. Карціна ўяўляе сабою дзіўнавата-абстрактны заходнеэўрапейскі фантазійны пэйзаж, як мае быць з млыном-ветраком і мураванкай пад сьпічастым дахам. Задаволены сабою пакупнік адразу ж разьлічыўся й загадаў зьняць карціну з выставы — пэўна, каб прыйсьці дахаты не з пустымі рукамі. Кошт карціны малазнанага Шаўчука склаў паўтары тысячы даляраў. Значыць, грошы ў краіне ёсьць.

Можна цешыцца з таго, што ў краіне ёсьць энтузіясты з «Paragis», якія прывучаюць патэнцыйных пакупнікоў да гэткіх акцый. Глядзіш, у наступным пакаленьні беларусаў зьявяцца сур’ёзныя калекцыянэры й мэцэнаты. Мо хто ў высакародным запале будзе выкупляць старадаўнія абразы й вяртаць іх, напрыклад, у Ветку.

Выстава, дзе можна ўбачыць нераспрададзеныя пакуль рэчы, будзе працаваць да 1 траўня. Тамсама дадаткова будуць экспанавацца творы й рарытэты, якія выставяць на наступным аўкцыёне 29 траўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць