Грамадства1212

«П'яны яздзюк» — крэатыў ці хуліганства?

За самавольнае размяшчэнне сацыяльнай рэкламы на чужым шчыце ў цэнтры Мінска куратар сайту mneniе.by Ягор Дарафееў, хутчэй за ўсё, заплаціць штраф. На парушэнне закона Дарафееў пайшоў свядома — па-першае, каб актуалізаваць праблему п'янства за стырном, па-другое, каб паказаць, якой можа быць сацыяльная рэклама.

4 лютага Ягор Дарафееў разам з памочнікамі размясціў на бордзе на скрыжаванні сталічных вуліц Якуба Коласа і Сурганава расцяжку з закликам не сядаць п'яным за стырно.

Паводле яго слоў, ідэя гэтага білборда наспявала даўно, а на ўсталяванне спатрэбілася ўсяго 20 хвілін. За гэты кароткі час пад незвычайнай рэкламай сталі збірацца людзі, хтосьці фатаграфаваў, хтосьці лаяўся, але ў асноўным людзям падабалася. Дарабіўшы сваю працу, хлопцы з'ехалі. Усю ноч білборд мірна прастаяў на зімовай вуліцы.

«На чужым шчыце, на чужой рэкламе…»

… Нараніцу супрацоўнікі Мінгарвыканкама выявілі фатаграфіі «з месца падзеі» у інтэрнэце. Нелегальная выява з білборда была знятая, а супраць асоб, якія ўпершыню ў гісторыі Мінска паквапіліся на чужую рэкламную плошчу, за парушэнне закона аб рэкламе ўжо заведзеная справа аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Па словах Дарафеева, штраф складзе ад 5 да 30 базавых велічынь, бо абвінавачанні прад'яўляюцца фізічнай, а не юрыдычнай асобе. У апошнім выпадку штраф мог бы дасягнуць 6,5 млн. рублёў.

«Гэтая рэклама неналежная, неэтычная, законам няўзгодненая! - распавядае начальнік аддзела па кантролі за рэкламай і абароне правоў спажыўцоў упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ірына Лятняк. - На чужым шчыце, на чужой рэкламе быў размешчаны плакат. Тут Ягор Дарафееў пераследваў свае канкрэтныя мэты!»

На думку Ірыны Лятняк, да сацыяльнай рэкламы вывешаны Дарафеевым плакат «ніякага дачынення не мае», хутчэй - гэта хуліганства.

А вось тую сацыяльную рэкламу, якую мы кожны дзень разглядаем на мінскіх вуліцах, Ірына Лятняк лічыць «добрай і дзейснай».

Тых, каго правілы ўзгаднення гэтай рэкламы не задавальняюць, прадстаўнік Мінгарвыканкама адпраўляе ў Міжведамасны савет па рэкламе, які быў створаны пры Міністэрстве гандлю ў ліпені 2013: «У гэтым савеце працуюць як рэкламшчыкі, так і многія іншыя спецыялісты, у тым ліку, псіхолагі. Калі хтосьці не згодны з меркаваннем «некампетэнтнага» чыноўніка ці яшчэ каго-небудзь, ён можа звярнуцца туды і атрымаць экспертны пункт гледжання».

«На нашым білбордзе няма ніводнага нецэнзурнага слова!»

Па словах Дарафеева, сваёй віны ў гэтай авантуры ён і яго калегі не адмаўляюць.

«Размяшчаючы гэты білборд, мы вырашылі закрануць сацыяльную тэму пазбаўлення правоў п'яных кіроўцаў, забіўшы такім чынам двух зайцоў», — заўважыў Дарафееў, падкрэсліўшы актуальнасць праблемы.

«На нашым білбордзе няма ніводнага нецэнзурнага слова! — Упэўнена заяўляе Ягор Дарафееў. - Ёсць слова «піз*юк, напісанае з «зорачкай». Гаворачы пра татаў і мамаў, якія абурыліся, маўляў, які жах, што ж будзе, калі дзеці прачытаюць, тлумачу: усё залежыць ад выхавання. Майму дзіцяці 12 гадоў — ён такога нецэнзурнага слова, пра якое ўсе падумалі, проста не ведае. Калі дзіця знаёмае з гэтым словам, то тут сапраўды не рэклама вінаватая».

Сваім учынкам Дарафееў таксама хацеў бы прыцягнуць грамадскую ўвагу да складанасцяў, якія суправаджаюць працэс узгаднення вулічнай рэкламы: «Сёння

ў Мінску можна ўбачыць шмат сацыяльнай рэкламы. Хачу заўважыць, уся яна абсалютна бяздарная, у тым ліку і з-за таго, што ў Мінгандлі не ўзгадняюць іншую, больш крэатыўную.

Аднойчы я меў зносіны з супрацоўнікам Мінгандлю — гэта чалавек, які цалкам адстаў ад жыцця. Уяўляеце, камусьці прыйшла ў галаву добрая ідэя, ён ходзіць з ёю, выношвае, прыходзіць ўзгадняць, а яму — «ой, мне не падабаецца», таму што «яна нейкая няправільная».

Нягледзячы на штраф, які «хуліганам» усё ж такі прыйдзецца заплаціць, уладальнік сайта mneniе.by захоўвае пазітыўны настрой і ўжо будуе планы на будучыню: «Наш учынак выклікаў шмат розных водгукаў: ёсць адмоўныя, ёсць станоўчыя, але няма абыякавых, што вельмі важна. Вядома, мы перагнулі палку, але гэта трэба было зрабіць, каб паказаць: бывае інакш, а не так убога, да чаго мы прывыклі».

Ягор Дарафееў упэўнены, што ў будучыні дзякуючы яму і яго калегам у сталіцы з'явяцца і іншыя цікавыя білборды. Па словах Дарафеева, яго ідэямі ўжо цікавяцца.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць