Літаратура5353

Лявон Баршчэўскі знайшоў яшчэ адзін беларускі верш ХІХ стагоддзя

На дзень Божага Нараджэння (паводле грыгарыянскага календара) я пазнаёміў чытачоў «Нашай Нівы» з важнай сваёй знаходкай, зробленай падчас працы ў кракаўскім архіве князёў Чартарыйскіх з матэрыяламі шчучынскага архіву Друцкіх-Любецкіх.

Падчас далейшай апрацоўкі матэрыялу ўдалося зрабіць істотнае ўдакладненне: матэрыялы ўсяго названага архіву абмежаваныя часавымі рамкамі ад 1537 да 1846 года, а тэчка з літаратурнымі тэкстамі, хутчэй за ўсё, была цалкам сфармаваная да 1825 года.

Менавіта з гэтай тэчкі (за 4 дакументы перад «Вершам Рускім») паходзіць як згаданы «Верш Рускі аб Рэлігіі і Абычайнасці», з фрагментамі якога чытачы ўжо знаёмыя, так і наступны тэкст, лацінкай, на 34 радкі.

Гэты тэкст не мае аніякага загалоўка, але пэўным чынам нагадвае велікодную або валачобную песню (што праўда, сярод адпаведных фальклорных твораў, запісаных у ХІХ стагоддзі Зарыянам Далэнгам-Хадакоўскім, Пятром Бяссонавым, Паўлам Шэйнам або Аляксандрам Сержпутоўскім, больш-менш падобных тэкстаў я не выявіў).

Бясспрэчна, аднак, тое, што твор мае выразныя прыкметы літаратурнай апрацоўкі. Мова другога вершаванага твора не такая чыстая і выразная, як у «Вершы Рускім»: уплыў польскай мовы досыць відавочны не толькі ў лексіцы, а і ў падачы некаторых марфем. Тым не менш, беларуская аснова гэтага твора не выклікае аніякіх сумненняў. Чытачы, якім я, цяпер ужо на праваслаўнае Раство, прапаную пазнаёміцца з яго кірылічнай адаптацыяй, могуць пераканацца ў гэтым самі.

На здымку: 2-я старонка рукапісу.

Верш без назвы

Ясна-чырвоны рачак па аблоку скача,
Трасе[цца] цэлае Неба, калі грэшнік плача.
Ужэ Анёлы граюць у свае пасвяцёлы,
«Алілуя» глосіць нам дзісь(1) дзень вясёлы.
Пліскаўка хвастом трасе, па выгане ходзі[ць],
Бусел з бусліцай у вадзе па калена бродзі[ць],
Адна толькі Зязюлька? та бардза(2) ўстыдліва,
К[а]тора на сухім краку (3) нігды (4) не сядыва(5).
А яна ў той час сваю пяснэчку вытне,
Калі пахнёнцае дрэва Чаромха расквітне.
Шчабятлівы Саловік стае да помачы,
Жабы квахчаць па лугах пачынаюць уначы.
Пятух на смятніску крычы[ць], а кура сакоча,
Шчыгел, седзячы на грушы, з шчыгліцай клякоча.
Голуб гудзе на хаце, верабей чырыка[е],
Ластаўка трэпле …язык, аж [у] сэрца праніка[е].
Крупяны[я] стрынадкі(6) на зэдзю(7) ся чапляюць (8),
Па кустах-хварастах гнязды увія[юць].
Стары[я] б[а]роды драпу[юць], выставіўшы брухі,
Слонца ясна дапяка[е] — скінулі кажухі.
Ту[т] малойцы, дзеўкі поначы драпу[юць], бі[юць],
А гаспадары па вуліцах гарэлачку пі[юць].
Напіўшыся гарэлачкі, закусяць яйцамі,
Толькі прос[яць]: свянцоных не бярыце пальцамі —
Нажом альбо трэска[й] пакрамзаўшы, пажывайце,
«Алілуя» вясёла крычэце, спявайце.
Жыйце доўга, Панове, цо(9) найдлужшы[я] векі —
Няхай Вам цякуць салодкі[я] рэкі,
Няхай ушэльк[а]е(10) шчасце круціцца вясёла,
Як на вадзе ў млыну хутка кружыць кола.
Віншую дачаканых свят[аў] —
Каб здзерлі скуру з галавы да пят[аў].
Прашу даць м[не] жаловаць,
Каб было за што падзяньковаць. 

Тлумачэнні паасобных слоў

(1) сёння
(2) надта
(3) куст
(4) ніколі
(5) не мае звычкі сядзець
(6) сітаўкі (?)
(7) сцяне (?)
(8) чапляюцца
(9) тут: як
(10) усялякае.

(У квадратных дужках падаю сваю рэканструкцыю беларускіх марфем або іншых элементаў, адсутных у рукапісе. Усе знакі прыпынку расстаўленыя мною.)

Каментары53

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы72

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ22

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць