Сэрвіс Anonygo нагадвае Instagram, толькі цалкам ананімны.
«У гонар Дня Волі група беларусаў вырашыла выказваць свае думкі ананімна, — паведамілі чытачы «Нашай Нівы». — Замест таго, каб публікаваць інфармацыю пра свята ў сацыяльных сетках, якія патрабуюць ад нас персанальных звестак, удзельнікі Дня Волі выкарыстоўвалі для гэтага ананімныя праграмы для iOS i Android. Адной з такіх ёсць Anonygo».
Anonygo дазваляе публікаваць здымкі цалкам ананімна, не пакідаючы на сайце ніякіх звестак, у тым ліку нікнэймаў ці адрасоў электроннай пошты.
На здымкі можна накладаць простыя фільтры. Фота паказваюцца ў мясцовай, нацыянальнай ці інтэрнацыянальнай стужках. Здымкі можна «лайкаць» і каментаваць.
Удзельнікі Дня Волі скарысталіся праграмай, каб зняць свята, а таксама супрацоўнікаў спецслужб.
Бясплатна спампаваць праграму Anonygo можна для iOS і Android.
Чытайце таксама: Крыптастойкі мэсэнджар Telegram атрымаў вялікае абнаўленне
-
Кароткія тэксты ад штучнага інтэлекту замест спасылак — Google запусціў новую сістэму пошуку
-
Samsung збіраецца паставіць на смартфонах яшчэ адзін штучны інтэлект, акрамя Gemini
-
«Абсалютна нечаканыя і невытлумачальныя падзеі адбываюцца цяпер каля Зямлі». Выбух сонечнай плазмы паказвае рэкордную хуткасць
Каментары