Грамадства2727

Ахоўнікі з Магілёва ездзілі на трэніроўку да расійскага баевіка Мільчакова

У суполцы дыверсійнай групы ДНР «Русіч» з'явілася фота, дзе 14 чалавек у камуфляжы і са зброяй стаяць пад чырвона-зялёным беларускім сцягам. Твары замазаныя, каб «не паліць людзей», як пішуць у абмеркаванні на старонцы УКантакце.

«На мінулым тыдні інструктары ДШВБ «Русіч» правялі камерцыйную трэніроўку па тактыцы і агнявой падрыхтоўцы для нашых сяброў з Беларусі», — такім подпісам суправадзілі фота баявікі. 

Твары ўдзельнікаў замазаныя, адкрытыя толькі інструктарскія — у прыватнасці, Аляксея Мільчакова, які вядомы сваёй жорсткасцю і ўдзелам у вайне на Данбасе. 

Гэта ён фігураваў у расследаванні «Нашай Нівы» пра спробы вывазу беларускіх школьнікаў на трэніроўкі да неанацыстаў у Падмаскоўе. 

Але што ж за людзі на фота побач з ім? 

«Наша Ніва» ідэнтыфікавала іх. 

Праўда, беларусы сярод іх не ўсе. Напрыклад, цэнтральны чалавек (адразу за сцягам) — расіянін з Пецярбурга. 

Фота з інстаграма пецярбургскага хлопца, які на фота за беларускім сцягам.

Але большасць — беларусы, хлопцы з Магілёва, сябры нефармальнага аб'яднання «Сілавая суполка Русіч». 

Гэтыя хлопцы займаюцца аховай розных мерапрыемстваў, напрыклад, канцэртаў, займаюцца спортам. 

Ахоўнікі з Магілёва ў чорным перад сцэнай.

«Наша Ніва» звязалася з чалавекам, які каардынаваў выезд беларускай групы на трэніроўку да Мільчакова (па іншай версіі, трэніроўка адбылася ў Беларусі). 

Гэта Дзмітрый Мядзведзь (прозвішча, можа быць, несапраўднае) — майстар спорту па паўэрліфтынгу, выпускнік Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова. 

Пасля даведзеных намі фактаў ён не стаў адмаўляць, што разам з сябрамі ездзіў да Мільчакова. Хто на каго выйшаў, праўда, не сказаў, але некаторыя дэталі распавёў. 

«У нас баевікоў няма, — сказаў ён. — У нас ёсць добрыя страйкбалісты, якім цікава менавіта вядзенне бою, набліжанага да рэальнасці, для гульні. Ніякіх палітычных размоў з гэтай групай у нас не вялося, ніякіх «Магілёўскіх народных рэспублік» мы ствараць не плануем, гэтага не было».

Кадры з трэніроўкі з групай Мільчакова.

Дзмітрый запэўніў, што падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. 

«Я па-беларуску гаварыць магу, мову шаную. Ні пра які сепаратызм гаворкі не ідзе. У мяне ўвогуле шмат сяброў ва Украіне, для мяне Крым — украінскі. Спадзяюся, што на Данбасе таксама неўзабаве ўсё суцішыцца, і ён стане ўкраінскім», — вось што сказаў нам гэты Мядзведзь. 

Мы спыталі, што ён думае пра Мільчакова. 

«Талковы малады чалавек, начытаны, цікавы суразмоўца, я б не сказаў, што ёсць такія замашкі, чалавек адэкватны», — адказаў Дзмітрый.

А чаму твары на фотах замазвалі? Паводле ягоных словаў, твары замазаныя, каб іх не пазналі, і для яго званок з «Нашай Нівы» стаў нечаканасцю. 

«Відаць, хутка і з іншых структур патэлефануюць. Ну што ж, давядзецца пагутарыць», — падсумаваў ён. 

Як нам распавялі людзі, знаёмыя з гэтай тусоўкай, у светапоглядзе Дзмітрыя Мядзведзя лёгка заблытацца: «Ён адначасова за БНР, ДНР, ЛНР і ВКЛ». 

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы72

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ22

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць