Свет5353

Нацыяналісты праводзяць шэсце памяці Бандэры ў Кіеве ВІДЭААНЛАЙН

Украінскія радыкальныя нацыяналісты адзначаюць 1 студзеня дзень нараджэння Сцяпана Бандэры. Бандэра быў стваральнікам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, што вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасць супраць польскіх, савецкіх і нямецкіх акупантаў Украіны.

Нацыяналістычныя рухі ў гэты дзень праводзяць свае традыцыйныя шэсці з паходнямі. Прычым геаграфія іх правядзення ў апошнія гады пашыраецца. Калі раней яны адбываліся ў Львове, дык з 2000-х таксама — у Кіеве, а апошнія гады яшчэ і Харкаве, Адэсе.

Сёлета шэсце мае адбыцца таксама ў Славянску — горадзе на Данбасе, вызваленым ад расійскіх баевікоў у 2014 годзе.

Постаць Сцяпана Бандэры — правадыра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) у 1930—50-я гады — выклікае рэзкае непрыманне ў Расіі, бо ён арганізаваў масавы і паспяховы ўзброены супраціў Маскве. 

Украінскія гісторыкі падзяліліся ў ацэнцы Бандэры. Нацыяналісты і дзяржаўнікі высока ацэньваюць ягоную постаць, лібералы і левыя ставяцца да яго негатыўна.

З аднаго боку, ён узначаліў узброеную барацьбу за незалежнасць Украіны спачатку супраць палякаў, пасля проці нацыстаў і саветаў. З другога боку, ягоная арганізацыя выкарыстоўвала тэрарыстычныя метады. У вайне супраць палякаў АУН распаўсюдзіла тэрор на мірнае насельніцтва. У перыяд да 1941 года АУН супрацоўнічала з нямецкімі нацыстамі. Урэшце, праўда, немцы адправілі кіраўнікоў АУН, у тым ліку Бандэру, у канцлагер, калі тыя паспрабавалі абвясціць Украіну незалежнай.

Бандэру ўдалося зрабіць украінскі незалежніцкі рух масавым і папулярным.

Бандэру забіў агент савецкага КГБ, які ў выніку раскаяўся ў сваім учынку і перабег на Захад.

Прэзідэнт Юшчанка надаў Бандэру званне Героя Украіны. Януковіч гэты ўказ адмяніў.

Украінскія нацыяналісты ўшаноўваюць чырвона-чорны сцяг АУН побач з дзяржаўным, жоўта-блакітным.

Праванацыяналістычныя партыі цяпер набіраюць істотны працэнт галасоў не толькі на захадзе — калысцы АУН, але і ў цэнтры краіны. Нацыяналістычныя ідэі атрымалі новае распаўсюджанне ва Украіне ў адказ на захоп Расіяй Крыма і часткі Данбаса ў 2014-м.

Каментары53

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Усе навіны →
Усе навіны

Школьнік-квадробер залез на дах бацькоўскай машыны — ім зацікавілася міліцыя2

Дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі хацеў узначаліць літовец, які лічыць пратэсты 2020 года «вялікай правакацыяй»34

Wargaming уклаўся ў куплю 100 кватэр у Літве. І, імаверна, зарабляе на іх продажы і арэндзе1

У Беларусі заблакавалі расійскі анлайн-кінатэатр Okko2

У летніх патопах у Мінску вінавата таксама будаўніцтва метро2

«Добраахвотна і свабодна пакінуў Беларусь». Балгарыя адмовіла беларускаму ЛГБТ-актывісту ў атрыманні статусу ўцекача2

У выніку крушэння расійскага верталёта ў Пакістане загінуў беларус1

У Беларусі закрыліся прыватныя дамы састарэлых. Што прапануюць улады?3

Беларус з ЗША расказаў, як беларусы пераадольваюць наступствы маштабнага ўрагану і як дапамагаюць іншым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Галоўнае
Усе навіны →