Грамадства2626

Пяць пытанняў і адказаў пра канфлікт вакол забудовы ў Зялёным Лузе каля Курапат

Што ўвогуле адбываецца?

На лапіку зямлі паміж вуліцай Мірашнічэнкі і МКАД кампанія «Белрэканструкцыя» пачынае будаўніцтва пяціпавярховага офіснага будынка. Мясцовыя жыхары і салідарныя з імі «маладафронтаўцы» спрабуюць спыніць будоўлю.

Хто дазволіў будаўніцтва?

Участак плошчай 0,32 га кампанія «КІПрэканструкцыя» ўзяла ў арэнду яшчэ ў 2013 годзе, выйграўшы гэта права на аўкцыёне. Дарэчы, плаціць арандатар зусім нямнога — каля 600 рублёў на месяц.

Калі кампанія сабралася пачынаць будаўніцтва, раённыя ўлады арганізавалі грамадскія слуханні, супольныя для жыхароў Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска. Людзі выступалі супраць любога новага будаўніцтва — забракавалі і паркінгі, і кафэ, і нават паліклініку. Аднак ці то не звярнулі ўвагу на планаваны бізнэс-цэнтр, ці то прапановы не трапілі ў пратакол.

У Адміністрацыі Савецкага раёна тлумачаць, што ўсе неабходныя дакументы ёсць — рашэнне Мінгарвыканкама, заключэнне дзяржаўнай экспертызы, а таксама дазвол Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінску. 

У чым прэтэнзіі мясцовых жыхароў?

Жыхары дамоў па вуліцы Мірашнічэнкі ў прынцыпе не хочуць ніякага будаўніцтва пад сваімі вокнамі. Яны мяркуюць, што бізнэс-цэнтр створыць праблемы з паркоўкамі (у праекце запланавана толькі 40 машынамесцаў). Таксама іх абурае высечка дрэваў.

Ды і ўчастак быў аддадзены ў арэнду яшчэ ў 2013 годзе, задоўга да грамадскага абмеркавання. Дэталёвы план пасля абмеркавання ў 2016 годзе адправілі на дапрацоўку, а будаўніцтва пачалі, не чакаючы зацвярджэння гэтага плана.

Чаму тэма зацікавала грамадскасць?

Рэзанансу тэме дадала блізкасць да Курапатаў. Асноўная частка магілаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій знаходзіцца на адваротным баку МКАД.

У інтэрнэце была апублікаваная карта, на якой відаць, што лапік, выдзелены пад будаўніцтва бізнэс-цэнтра, знаходзіўся ўнутры ахоўнай зоны, хоць і на самым краі.

Карта ахоўнай зоны паводле пастановы Міністэрства культуры. Старая карта.

У ахоўнай зоне будаваць нічога нельга, вакол яе мусіць быць «зона рэгулявання будаўніцтва», дзе існуюць абмежаванні.

Аднак, як выявілася, два гады таму межы ахоўнай зоны былі змененыя.Яны зацверджаныя пастановай Міністэрства культуры №70 ад 1 снежня 2014 года.

Глядзі карту:

Застаецца пытанне, як кампанія «КІПрэканструкцыя» магла ў 2013 годзе ўзяць у арэнду зямлю ў ахоўнай зоне Курапатаў.

Ці могуць падчас будоўлі знайсці парэшткі ахвяраў Курапат?

У кожнага з бакоў канфлікту свая праўда.

У лесе, побач з якім вядзецца будаўніцтва, пахаванні ёсць. Прычым падчас расстрэлаў там было поле, такое самае як і на месцы цяперашняга будаўніцтва. Таму абаронцы Курапатаў не выключаюць, што экскаватары дастануць з-пад зямлі косткі.

Забудоўшчык пераконвае, што імавернасць гэтага нулявая. Маўляў, на гэтым лапіку зямлі пракладзеная безліч вадаправодных і электракабеляў. Пры іх пракладцы ніякіх парэштак не знаходзілі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць24

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць