Адзін з беспілотнікаў упаў за 400 метраў ад маршруту Пуціна з Нова-Агарова ў Крэмль
На наступны дзень пасля паездкі спецпасланніка амерыканскага прэзідэнта Стыва Уіткафа ў Маскву маскоўскі рэгіён падвергнуўся другой за тыдзень атацы дронамі.

Яна менш інтэнсіўная, чым мінулая, але гэтым разам беспілотнікі заляцелі глыбей у Маскву, паведамляе «Агенцтва. Навіны».
Два з іх упалі недалёка ад Садовага кальца. Адзін — побач з Кутузаўскім праспектам, па якім расійскі прэзідэнт ездзіць з рэзідэнцыі ў Нова-Агарова ў Крэмль, а другі — побач з метро «Шабалаўская» і Шухаўскай вежай.
Беспілотнік, які ўпаў побач з Кутузаўскім праспектам, паводле звестак Shot, трапіў у двухузроўневую кватэру на апошнім паверсе дома, пашкоджаныя мэбля і шкленне балкона, але гаспадар не пацярпеў. Абломкі ўпалі на казырок пад'езда, ад дома адваліўся кавалак даху.
Каментары