Грамадства2929

На пляцоўцы ля Опернага скралі з дзясятак дронаў. Рэдактар Tut.by: «Гэта былі праваахоўныя органы, спадзяёмся вярнуць тэхніку»

Падчас святкавання стогоддзя БНР каля Опернага тэатра 25 сакавіка ў невядомым кірунку знікла каля 10 аператарскіх дронаў — гэта такія прылады, якія падымаюцца ў паветра і здымаюць зверху. Імі кіруюць па радыёсувязі з зямлі. 

Так выглядае дрон.

«Як толькі над пляцоўкай стала пяць дронаў, іх адразу пачалі «выводзіць», — расказаў «Нашай Ніве» адзін з арганізатараў свята Антон Матолька. — Кралі не толькі тыя дроны, што належаць СМІ, але і тэхніку звычайных людзей. Кіраўнікі сілавых органаў, якія арганізоўвалі бяспеку, рабілі выгляд, што не ў курсе, хто гэта робіць. Наколькі я ведаю, нават у тэлеканала СТБ спачатку скралі. Я спадзяюся, што дроны вернуць». 

Прадстаўнік «Белсата» ў Беларусі Аляксей Мінчонак расказаў, як выглядаў крадзеж. 

«Міліцыя ведала пра тое, што мы будзем запускацца — яны перапісвалі нумары тэхнікі. Але як толькі дрон падняўся, мы адразу згубілі над ім кантроль — паспелі перадаць толькі адзін кадр. Дрон быў арэндны, цацка гэта не танная — цана можа быць да дзвюх тысяч еўра. А хто мог скрасці? Той, у каго ёсць такія магчымасці — ясна, што гэта не «проста хуліганы». Людзі, якія паспелі перадаць больш кадраў, кажуць, што на даху Оперы стаяла нейкае неяснае абсталяванне, якога звычайна там няма, калі паглядзець фота ранейшых дзён», — сказаў Мінчонак. 

Цяпер уласнік дрона, з якім працаваў «Белсат», звярнуўся з заявай у міліцыю. 

Фота з дрона радыё «Свабода».

Дрон страціў і партал Tut.by. 

«Мы адпрацавалі хвіліны тры-чатыры. Трошкі відэа зрабілі, а потым страцілі кантроль. Ён зляцеў, і знайсці мы яго пакуль не можам. Гэта быў асабісты дрон аператара, таму мы спадзяёмся, што зможам яго вярнуць», — сказала «Нашай Ніве» галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава. 

Яна ўпэўненая, што ведае, дзе шукаць тэхніку.

«Гэта былі праваахоўныя органы. Якія тут яшчэ могуць быць варыянты?» — падсумавала Золатава.

Пляцоўка каля Опернага тэатра не ўваходзіць у спіс месцаў, дзе здыманне з дронаў забаронена.

Аднак, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», пасадкай дронаў сапраўды займаліся сілавыя структуры.

«Адказныя за бяспеку званілі ў Генштаб. Там сказалі, што дазволу на палёты не выдавалі. А гэтая аэрафотаздымка — адміністратыўная працэдура, дазвол за якую трэба браць за некалькі дзён. Ды яшчэ ў непасрэднай блізкасці ад Генеральнага штаба. Таму вырашылі іх саджаць. Не ясна было, чые там канкрэтна дроны і што яны здымаюць», — паведамілі «Нашай Ніве» крыніцы.

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх аптэках размялі расійскі аналаг «Аземпіка». Людзей не палохала нават цана5

Прэзідэнт Ізраіля: Мы не ставім за мэту зрынуць Хаменеі, але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй63

Памёр Сямён Букчын20

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць