«Атрымаў забарону на ўезд у Расію тэрмінам на 30 гадоў — да 10 красавіка 2048-га. Вылятаю назад у Нямеччыну», — паведаміў Томаш Мацейчук ва Укантакце.
28-гадовы журналіст Томаш Мацейчук вядомы сваімі вострымі выказваннямі на адрас Расіі, некаторыя з якіх нават даводзілі да боек.
У лютым 2018-га Мацейчука затрымалі ў Мыцішчах, дзе ён здымаў кватэру. Яго абвінавацілі ў прадстаўленні непраўдзівых звестак пры пастаноўцы на міграцыйны ўлік. Суд аштрафаваў паляка на 5 тысяч рублёў.
3 мая Томаша Мацейчука затрымала ФСБ у аэрапорце Дамадзедава. Яго дэпартавалі з Расіі, забараніўшы ўязджаць у краіну на 30 гадоў.
Раней, у 2016-м, Мацейчуку забаранілі ўезд ва Украіну на 5 гадоў. У той час журналіст адстойваў расійскі пункт гледжання і крытыкаваў украінцаў.
Каментары