Грамадства22

«КДБшнікі сядзелі ў сене і прыклалі палец да вуснаў, калі падышлі мы, дзеці». Як сям’я з Дубіны раздзялілася паміж Амерыкай і СССР

Калі Ева прыехала ў ЗША, сваякі яе нікуды не выпускалі тыдзень, пакуль не навялі прыгажосць. Калі ж жанчына вярнулася ў Дубіну муж сказаў: «Ай, Евачка, ты ж амерыканка!» А пасля плакаў. Да апошняга не верыў, што яна вернецца ў СССР.

Гісторыя сям’і з Дубіны склалася так, што сваякі апынуліся падзеленымі межамі і гадамі. Дачка так і не змагла сустрэцца з бацькамі, а сясцёр і братоў за акіянам пабачыла праз дзесяцігоддзі. А калі вярнулася, савецкі муж не стрымаўся ад плачу — ён да апошняга не верыў, што каханая пасля Амерыкі вернецца да яго.

Паехалі ў Амерыку без дачкі

Пачалася дубінска-амерыканская гісторыя з пачатку 20 стагоддзя. Дзед нашага суразмоўцы па матчынай лініі, таксама Васіль, толькі з прозвішчам Мучынскі, вяртаўся з руска- японскай вайны. У 1906 годзе вербаўшчыкі запрасілі яго на шахцёрскія заробкі ў Амерыку, разам з жонкай прынялі рашэнне пагадзіцца.

Сям’я асела ў Стэнфардзе. Муж працягваў працу шахцёра, жонка гандлявала ва ўласнай лаўцы. Нарадзілі яшчэ трох сыноў і дзвюх дачок. Першая з іх, Крысціна, ведала родную мову бацькоў.

Васіль Рамановіч каля дома. Унук маладой пары з Дубіны, што ў пачатку 20 стагоддзя паехалі шукаць лепшага жыцця ў Амерыку, пакінуўшы дзіця, яго маці, тут.

Там часам Ева расла без таты і мамы. Мінула Першая сусветная. Дубіна трапіла пад польскі ўплыў. Вырашылі, дзяўчынка падрасла, удалы час завезці дзіця да бацькоў. У дарогу сабраўся дзядзька.

Забраць дачку ў Мучынскіх усё не атрымлівалася. З часам Ева выйшла замуж, змяніла прозвішча. Пра ўз’яднанне сям’і ўжо не магла ісці гаворка. Жанчына так і не сустрэлася з бацькамі. А вось з іншымі сваякамі, якіх у ЗША стала шмат, пабачылася ў 60-я гады.

Першая дачка, якая нарадзілася ў Амерыцы. Марыя ведала мову бацькоў з Дубіны.

З-за амерыканскай радні не стаў лётчыкам

Сын Евы Васіль нарадзіўся ў 1931 годзе. У Рамановічаў было сямёра дзяцей. Васіль быў старэйшым з хлопцаў, перад ім нарадзілася сястра. І праз тое, што меў амерыканскіх сваякоў, атрымаў нямала і радасці, і клопатаў.

У пяты і шосты клас хадзіў у Чабаі.

Пасля заканчэння сямігодкі захацеў паступіць у лідскае педвучылішча, дзе вучылася старэйшая сястра. Яна параіла спачатку пайсці ў старэйшыя класы. У Валожыне жыў на кватэры і закончыў школу.

Васіль Рамановіч адпрацаваў дырэктарам дубінской школы большую частку працоўнага жыцця.

Бацька параіў уладкавацца так на вучобу, каб за казённы кошт. Вырашыў з сябрам паспрабаваць паступіць у авіяцыйнае вучылішча ў Чалябінскай вобласці. Расказвае, пабачыў шмат бедных, неахайных людзей, таму вырашыў вяртацца дамоў.

Вярнуўшыся, спачатку дапамагаў бацьку-кладаўшчыку. Пасля прынялі ў школу ў Дубіне. Паступіў на завочнае аддзяленне ў педінстытут.

З жонкай Франяй пазнаёміўся яшчэ да арміі. Яна таксама працавала настаўніцай, прыехала са Старых Дарог. Маладыя пажаніліся і завялі першае дзіця яшчэ да таго, як Васіль пайшоў у армію. Разам з жонкай выгадаваў трох дачок — Наталлю, Жанну і Аліну.

Як у Дубіну прыехалі амерыканцы

У 1961 годзе Крысціна з мужам, сястра Евы, прыехала ў Дубіну. Прывезлі дзіва — фотаапарат «Палароід», шмат здымалі. На адным з фота зафіксавалі стары плот, за якім адна з дачок мые бялізну ля калодзежа. Пасля паказвалі гэтае фота іншым родным у ЗША — усіх уразіла беднасць, у якой жыла сваячка. З Амерыкі ў Дубіну пачалі перасылаць накладзеным плацяжом рэчы, нават бялізну.

Сваякі падарылі беларускім родзічам скарб — дзве «Волгі», белую для сям’і Евы і чорную для іншых сваякоў. Наталля прыгадвае белы аўтамабіль:

Пасля такога Рамановіча выклікалі ў раён — што за падарункі перасылаюць з Амерыкі дырэктару школы і члену партыі? Прабачылі таму, што не хаваў набытак, а шчыра прызнаўся ў свой час, што мае сваякоў за акіянам

А на дзень нараджэння Наталлі і яе стрыечнай сястры прыслалі неверагодна прыгожыя пуховыя коўдры ў паветраныя шарыкі і аксамітныя сарафаны. Для дзяўчынак з вёскі гэта была проста казка.

Але там родзічы не выпускалі яе ў свет тыдзень. Наводзілі прыгажосць. Палячылі зубы, завялі на манікюр і ў цырульню.

Цяпер Рамановічы крыху падтрымліваюць сувязь з амерыканскімі сваякамі. Але моладзь ужо не мае такога сантыменту да беларускай радні.

Каментары2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будучы прэзідэнт». Боты ствараюць культ Колі Лукашэнкі17

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?19

У Оршы проці зімы зацвілі яблыні і каліна ФОТАФАКТ

Сікорскі прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад мандат ААН13

«Дыхаць такім паветрам — гэта кашмар». Мінчукі зноў скардзяцца на непрыемны пах у горадзе1

У Століне падчас аблавы затрымалі як мінімум 5 чалавек1

Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах4

Рамзан Кадыраў працягнуў серыял пра Tesla Cybertruck з кулямётам ад Ілана Маска1

Вучоныя адкрылі амаладжальны эфект распаўсюджанага прэпарату ад дыябету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Галоўнае
Усе навіны →