Заапарк у амерыканскім штаце Арэгон апублікаваў рэнтгенаўскія здымкі сваіх жывёл. Іх зрабілі падчас медагляду.
Паводле прадстаўнікоў заапарка, рэнтген — адзін з самых эфектыўных метадаў дыягностыкі ў жывёл. Акрамя таго, ён дазваляе мінімізаваць час анестэзіі пры аперацыях.
Такія здымкі рэдка публікуюць, паколькі іх робяць выключна ў даследчых мэтах.

Хамелеон.

Лятучая лісіца.

Каралеўскі пітон.

Хвост бабра.

Вялікі тукан.
Каментары