Арцемій Лебедзеў: Усе самыя цікавыя тэхналагічныя і дызайнерскія праекты апошніх гадоў былі зробленыя ў Беларусі
Скандальны расійскі дызайнер Арцемій Лебедзеў у сваім фэйсбуку высока ацаніў беларускі стартап OneSoil, які першым у свеце стварыў інтэрактыўную карту ўсіх палёў Еўропы і ЗША.

Чытайце таксама: Беларускі аграстартап стварыў першую ў свеце інтэрактыўную карту ўсіх сельскагаспадарчых палёў ЗША і Еўропы
«Нават калі вам п***й [пляваць] на плошчы засявання кукурузы, гэта проста прыгожа, асабліва на вялікім павелічэнні.
Нагадаю чытачам, што ўсе самыя цікавыя тэхналагічныя і дызайнерскія праекты апошніх гадоў былі зробленыя ў Беларусі — ад Maps.me да MSQRD», — піша Лебедзеў.
-
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
-
Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва
-
«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук
Каментары