Навука і тэхналогіі33

Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва

Нацыянальная акадэмія навук абяцае, што такі папяровы посуд будзе бяспечны для прыроды.

Ілюстрацыйны здымак папяровых кубачкаў. Фота: Daniel Karmann / picture alliance via Getty Images

Без апрацоўкі папера ад сутыкнення з вадкасцю размакае, таму любыя аднаразовыя кубачкі маюць слой з палімернага пакрыцця. Ад пакрыцця залежыць тое, як будзе раскладацца посуд пасля выкарыстання.

Дырэктар Інстытута хіміі новых матэрыялаў Аляксандр Рагачоў расказаў БелТА, што цяпер беларускія вучоныя навучыліся рабіць папяровыя кубачкі, выкарыстоўваючы полілактыд. Што гэта такое?

Полілактыд — гэта полімалочная кіслата (PLA), якая вырабляецца з кукурузы ці цукровага трыснягу. Полілактыд выкарыстоўваюць для стварэння ўпаковак, аднаразовага посуду, вырабаў 3D-друку і медыцынскіх матэрыялаў. Цяпер кубачкі з дадаваннем PLA вырабляюць у шматлікіх краінах свету, таму ў тэхналогіі беларускіх навукоўцаў няма нічога прынцыпова наватарскага.

Тонкую плёнку з полілактыду наносяць на кубачак з цэлюлозы. На думку беларускіх вучоных, так посуд атрымліваецца «цалкам біяраскладальным».

PLA сапраўды разбураецца хутчэй, чым традыцыйны пластык на аснове выкапнёвага паліва, але ён не нашмат бяспечнейшы. Пасля полілактыду ў асяроддзі застаецца мікрапластык, шкодны для здароўя жывых арганізмаў. Поўны яго расклад магчымы толькі ў прамысловых умовах.

Варта адзначыць, што для павелічэння эфекту раскладальнасці беларускія вучоныя вырашылі дадаць у тэхналогію таксама лігнін. Гэта арганічны палімер, выкарыстанне якога сапраўды пазітыўна ўплывае на характарыстыкі PLA, але не вырашае праблемы цалкам. Па словах акадэміка і доктара хімічных навук Уладзіміра Агабекава, цяпер тэхналогію тэсціруюць.

Каментары3

  • "удзе бяспечны для прыроды"
    13.05.2025
    "PLA сапраўды разбураецца хутчэй, чым традыцыйны пластык на аснове выкапнёвага паліва, але ён не нашмат бяспечнейшы. Пасля полілактыду ў асяроддзі застаецца мікрапластык, шкодны для здароўя жывых арганізмаў."

    клас! значыць мікрапластык хутчэй трапіць у навакольнае асяродзе
  • ваў
    13.05.2025
    вось куды можна мясное марозіва ці сухое марозіва (іншыя распрацоўкі АН) пакаваць
  • chill
    13.05.2025
    Вынайсці гэта частка справы. Масавая вытворчасць ім усёроўна не па сілах

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць