Культура11

Памёр археолаг Аляксандр Плавінскі 

На 68-м годзе жыцця памёр археолаг Аляксандр Плавінскі. Прычынай смерці стала спыненне сэрца. 

Аляксандр Плавінскі. Фота з vk.com.

Аляксандр Плавінскі нарадзіўся ў Мінску, ад 1975 года працаваў на гістарычным факультэце БДУ. «Да 2017 года ён штогод кіраваў ці проста ўдзельнічаў у археалагічных экспедыцыях, — расказвае пра бацьку Мікалай Плавінскі, таксама археолаг. — Ён даследаваў пахавальныя помнікі (курганы) на Гомельшчыне, Віцебшчыне і Міншчыне». 

Аляксандр Плавінскі выгадаваў двух сыноў, якія працягнулі справу бацькі. Мікалай Плавінскі — адзін з найбольш вядомых на сёння айчынных археолагаў, Уладзімір Плавінскі — не толькі арганізатар беларускамоўных канцэртаў і фэстаў, але таксама археолаг. 

«Я ўпершыню трапіў на раскопкі ў 1994 годзе, брат — у 2003. Вядома, што гэта любоў нам перадалася ад таты. Адметна, што яго апошняй экспедыцыяй былі Наўры на Мядзельшчыне, ужо на наступным тыдні мы зноў едзем менавіта туды», — расказвае сын. 

«Бацька ў асноўным размаўляў па-руску. Але з канца 1980-х ён актыўна выступаў за беларусізацыю, за навучанне на беларускай мове, падтрымліваў беларускія арганізацыі», — кажа Мікола Плавінскі. 

Развітанне з Аляксандрам Плавінскім адбылося 9 ліпеня ў сямейным коле, яго ўжо крэміравалі, а пахаваюць на Паўночных могілках побач з бацькамі. «Ён быў вельмі сціплым чалавекам і не хацеў ніякага публічнага развітання», — гаворыць Мікалай.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта разумее нават Зянон Пазняк». БелТА выпусціла артыкул з кампліментамі старой апазіцыі67

У пяцідзесяціградусны мароз у вёсцы ў Сібіры знікла ацяпленне3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся10

Следчыя Украіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму4

Сабака любіў у зубах насіць тэлефон. Гэта прывяло да смерці гаспадыні і двух сабак1

З турмы ў ЗША выпусцілі 80-гадовага Леанарда Пелціера — ікону савецкай прапаганды9

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →