Грамадства33

20 тысяч рублёў — такі ганарар Іван Эйсмант папрасіў за свае сюжэты да выбараў

На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у лістападзе мінулага года запусцілі цыкл прапагандысцкіх перадач «Время выбрало нас». Іх вядоўца — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант — муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант. У гэтых перадачах сярод іншага нібы пад капірку транслююць расійскую парадыгму пра вайну ва Украіне і расказваюць, як у Беларусі ў 2020-м хацелі «зладзіць дзяржаўны пераварот».

Фота: БелТА

Як высветліла «Люстэрка» з заявак на сайце дзяржзакупак, за сцэнар да гэтай перадачы і некаторыя іншыя работы кіраўнік дзяржтэлеканала атрымаў ганарар. Гэтыя грошы ўзялі з дзяржбюджэту, то-бок фактычна з кішэняў падаткаплатнікаў.

Колькі заплацілі Эйсманту з дзяржбюджэту за сцэнар?

З 19 лістапада мінулага года Белтэлерадыёкампанія выпусціла 33 прапагандысцкія перадачы пад агульнай назвай «Время выбрало нас». Іх аўтарам і вядоўцам пазначаны кіраўнік гэтага дзяржтэлеканала Іван Эйсмант. Ён па сумяшчальніцтве дэпутат Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі на выбарах-2025 і муж прэс-сакратаркі палітыка Наталлі Эйсмант.

Нягледзячы на тое што Іван Эйсмант як кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі атрымлівае там заробак, ён папрасіў грошай за напісанне сцэнараў, вядзенне і агучку перадач «Время выбрало нас». Гэта вынікае з заявак на сайце дзяржзакупак. Так, за сцэнар і ролю вядоўцы ён папрасіў 15 844 рублі. Яго праца па закадравай агучцы перадач каштавала яшчэ 3978 рублёў. Гэтыя грошы для аплаты працы прапагандыста ўзялі з бюджэту краіны. То-бок яму заплацілі падаткаплатнікі.

Пра якія перадачы ідзе гаворка?

Адна з самых свежых перадач прысвечаная ў тым ліку вайне ва Украіне, якую развязала Расія. Яе Іван Эйсмант называе спецыяльнай ваеннай аперацыяй, як гэта робяць расійскія прапагандысты. У прыватнасці, там гаворыцца, што «ўвечары 23 лютага 2022 года прыкладна ў 22.00 Данбас звяртаецца да Расіі па дапамогу ад агрэсіі з боку Украіны».

Іншую перадачу, знятую за грошы падаткаплатнікаў, Эйсмант прысвяціў мірным мітынгам у Беларусі ў 2020 годзе супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў. Аднак у версіі прапагандыста гэта была спроба зрынуць уладу, выкананая паводле заходніх метадычак і праведзеная «пад капірку» з Майдана ў Кіеве. «У разбурэнне і спробу ўзяць пад яго кантроль Беларусь Захад уклаў каласальныя грошы. Польскія журналісты паведамлялі нават пра 6 млрд даляраў», — расказвае ў эфіры муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі.

Нагадаем, раней — у сакавіку 2022 года — у эфіры падпарадкаванага яму тэлеканала Іван Эйсмант заяўляў пра гатоўнасць несці адказнасць у выпадку, калі б яго злавілі на непраўдзівых заявах: «Калі б нас так, як CNN, за апошнія нават паўтара года столькі разоў злавілі на адкрытай хлусні, напэўна, трэба было пайсці і ў найлепшым выпадку напісаць заяву, а ў былыя часы застрэліцца».

Іван Эйсмант знаходзіцца пад санкцыямі ЕС. А ў беларускай сістэме пасля гэтага яго прызналі «найлепшым тэлевядоўцам».

Каментары3

  • даведка
    23.01.2025
    Иван Эйсмонт снял откровенную халтуру, которую просто невозможно смотреть...
    Лукашенко, видно, это понял и приказал запускать параллельно ему «Мы - белорусы» на ОНТ, где заставили сниматься весь силовой блок, включая Шеймана и Вольфовича, но кроме Тертеля, бывших и действующих министров социального блока (образования, здравоохранения) и даже Абельскую с руководством крупнейших государственных медицинских клиник.
  • Я
    24.01.2025
    Это не время выбрало вас, это вы выбрали себя
  • даведка
    24.01.2025
    Заключительную серию про 2024 год разбавили постоянными перебивками про организованную преступность 90-х гг., где Эйсмонт заявил, что вор в законе Щавлик вышел во двор переставить автомобиль и с тех пор его никто не видел с 1999 года...

    Так благодаря экс-менту Ивану Эйсмонту, гениальному сценаристу и мужу пресс-секретаря Лукашенко, в памяти избирателей воскресли воспоминания о событиях давно минувших лет с исчезновением известных личностей и эскадроном смерти...

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС і Індыя дамовіліся аб свабодным гандлі пасля 20 гадоў перамоў4

Топ-чыноўнік РПЦ назваў Зяленскага, Парашэнку і іншых прэзідэнтаў Украіны «сатаністамі» і заклікаў перамагчы іх малітвай і пастом26

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць