Літаратура88

Мінскі айцішнік зрабіў сайт-навігатар, дзе лёгка адшукаць аўдыякнігі на беларускай мове

Праект «Беларуская літаратура ў аўдыякнігах» зрабіў вэб-дызайнер Аляксей Чаранкевіч. Працаваў над ім з верасня.

«Дзесьці паўтара месяца таму Міністэрства інфармацыі апублікавала ў адкрытым доступе больш за сотню аўдыякніг на беларускай мове. Гэта вялікая шчодрасць з іх боку, улічваючы, што якасць запісу ў кніг досыць добрая. Але мяне засмуціў адзін момант: кнігі былі апублікаваныя проста як папка з mp3-файламі на Google Drive. У гэтым месцы закапаная парачка праблем: такую ​​спасылку немагчыма запомніць, папка не праіндэксуецца пошукавікамі, аўдыякніжка можа быць аформлена лепш.

Я напісаў электронны ліст у міністэрства з прапановай паўнавартасна аформіць такі рэліз (як самі аўдыякніжкі, так і старонку, дзе іх можна спампаваць). Але, напэўна, ліст недзе згубіўся ці я быў недастаткова настойлівы.

Амаль адразу быў план «Б» — няпрошаны партызанскі сайт-навігатар са спісам аўдыякніг, спасылкі з якога проста вялі б на пэўныя файлы гэтай самай папкі на Google Drive. Я так і паступіў. І пашырыў першапачатковую ідэю да спісу аўдыякніжак на беларускай мове, якія ёсць у байнэце (і не схаваныя за rar-архівы, смс і рэгістрацыі).

Такім чынам проста цяпер у індэксе ёсць 177 кніжак. Спіс з часам будзе папаўняцца», — напісаў Аляксей Чаранкевіч на фэйсбуку.

Аляксей Чаранкевіч.

Акра­мя за­пі­саў Мін­ін­фар­ма, ёсць спа­сыл­кі на аў­ды­якні­гі з knihi.by і «Ра­дыё Сва­бо­ды». Сайт-навігатар не за­хоў­ва­е у ся­бе фай­лы, таму не па­ру­ша­е аўтарскіх пра­воў.

«Мне падабаецца рабіць некамерцыйныя рэчы па-за працай. Звычайна ідэя ідзе ад праблемы. Ну і тэма беларускай культуры для мяне неабыякавая. Вось і атрымліваюцца такія праекты на стыку дызайну і беларускай культуры. Хочацца выкарыстоўваць тое, што ўмееш, у карысных мэтах», — патлумачыў «Нашай Ніве» ІТ-дызайнер.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен22

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі дзяўчынка знікла з групы падоўжанага дня, а знайшлася ў рэанімацыі бальніцы1

Палярнае ззянне можна было назіраць над Беларуссю

Ці чакаць новых памілаванняў бліжэйшым часам?8

Прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт лукашысцкага блогера4

Еўрасаюз адклаў забарону імпарту расійскага звадкаванага газу4

Сярэдні час у чарзе — 18 гадзін. Што адбываецца на выездзе з Польшчы ў Беларусь перад Вялікаднем?

Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як8

Украінскія дроны атакавалі расійскую вайсковую часць, якую абвінавачваюць ва ўдары па Сумах1

Павялічваюцца цэны на бульбу, цыбулю і капусту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен22

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць