Свет44

Еўрасаюз адклаў забарону імпарту расійскага звадкаванага газу

Еўрапейскія чыноўнікі адмовіліся ад уключэння ў новы пакет санкцый супраць Расіі расійскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з-за рознагалоссяў паміж урадамі і нявызначанасці адносна альтэрнатыў. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза.

Калаж: Jonathan Raa/NurPhoto via Getty Images

Чакаецца, што Еўрапейская камісія прапануе 17-ы пакет санкцый супраць Расіі да чэрвеня, хоць суразмоўцы Reuters адзначаюць, што праца над ім прасоўваецца вельмі павольна.

Апошні раз Еўракамісія абмяркоўвала магчымую забарону імпарту расійскага ЗПГ з урадамі ЕС у студзені падчас падрыхтоўкі 16-га санкцыйнага пакета.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што хоча, каб ЕС купляў больш амерыканскага газу. Паводле інфармацыі Reuters, у Брусэлі разглядаюць гэта як магчымы рычаг у перамовах, каб пераканаць Белы дом знізіць мытныя тарыфы.

Адзін з суразмоўцаў агенцтва расказаў, што Еўракамісія не хоча рызыкаваць стратай расійскага ЗПГ, каб не саступіць пазіцыі ў перамовах з ЗША. Акрамя таго, Еўракамісія і ўрады ЕС асцерагаюцца трапіць у новую залежнасць ад Злучаных Штатаў, якія з'яўляюцца трэцім па велічыні пастаўшчыком газу ў ЕС пасля Расіі і Нарвегіі, дадае Reuters.

Еўрапейскія чыноўнікі маюць намер прыняць новую дарожную карту адмовы ад расійскіх энергарэсурсаў да 2027 года. План павінны абвясціць у маі.

Каментары4

  • Фініта
    16.04.2025
    Еўропа з трэскам прайграла вайну Расеі. Будуць на падсосе далей смактаць моркву ў лукі і пуціна.
  • Янка
    17.04.2025
    Нагляднае крывадушша, насамрэч гэта адтэрміноўка, на якую ЕЗ вымушаны пайсці выключна праз лапідарную геніяльнасць Трампа, няшмат чаго дае Пуціну. Бо галоўнай крыніцай расейскага звадкаванага газа, экспартуемага ў Еўропу, з'яўляецца праект Ямал-СПГ, які ёсць кансорцыумам Наватэка, Total і шэрагу кітайскіх інвестараў, які ўжо пабудаваны і працуе. Астатнія праекты у Расеі альбо зусім невялікія, альбо закансерваваныя праз тэхналагічныя санкцыі. У адпаведнасці з умовамі інвестыцыйнай дамовы аб Ямал-СПГ аб'ём 250 млрд м3 прыроднага газа пад звадкаванне, калі ён будзе экспартаваны на працягу 12 год, не абкладаецца расейскім падаткам на здабычу карысных выкапняў, які ў Расеі ёсць найбуйнейшым падаткам на газадабабываючыя кампаніі (у адрозненні напрыклад ад ЗША). То бок у выпадку працягу дзейнасці кансорцыума Ямал-СПГ істотных грошаў ад экспарту гэтых 250 млрд м3 прыроднага газа расейскі бюджэт ўсё роўна не атрымае. Між тым гэта дазволіць ЕЗ выгадаць час на діверсіфікацыю паставак звадкаванага газа, палепшыць інфраструктуру для яго прыема, пашырыць флот караблёў-газавозаў, а таксама інвеставаць ў пабудаванне магутнасцей па звадкаванню газа ў новых газадабываючых краінах-экспарцёрах - Канадзе, Аўстраліі, Гаяне, Сурынаме і іншых палітычна прадказальных краінах. А таксама працягнуць развіццё зялёнай і атамнай энергетыцы.
  • абое рабое
    17.04.2025
    Янка, абое рабое....і крывадушнае.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць