Грамадства

Абвешчаны традыцыйны збор на летні адпачынак дзяцей палітвязняў

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра.

«Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага.

Мы адкрываем традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці», — паведамляе Байсол.

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 18 мая ўлучна.

На што зазвычай ідуць сабраныя сродкі?

  • — экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
  • — Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
  • —— Спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
  • — Рыштунак для гульняў і спорту: мячы, красоўкі, самакаты, ровары і г.д.

Хто можа падаць заяўку на атрыманне дапамогі?

— сем'і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў (ці абое) знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы (у тым ліку, на «хіміі» з накіраваннем, або без);

— былыя палітвязні з дзецьмі;

— бацькi, якія адбываюць «хатнюю хімію» — пры гэтым маюць інваліднасць, або пенсіянеры, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.

Дзіцячая акцыя арганізоўваецца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», у які ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby. Гэта збор перад летнімі вакацыямі, ён скіраваны на тое, каб беларусы не адчувалі сябе пакінутымі. Падтрымайце гэты збор. Нават невялікі ўнёсак можа змяніць чыёсці жыццё да лепшага. Будзем побач з імі, пакуль яны не дома!

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму. Калі вы перажываеце за вашу бяспеку, то запаўняйце яе, не дасылаючы дакументы. З вамі звяжацца і ўдакладняць неабходную інфармацыю ў ліставанні.

Сума збору ўключае камісіі і зборы банка і плацежных сістэм.

Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і за яе межамі.

Падтрымаць збор

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў2

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

З сайта МУС знікла магчымасць анлайн-праверкі забароны на выезд з Беларусі3

Арыяна Грандэ прыпыняе кар'еру. Апошнім часам фанаты хвалююцца, што спявачка экстрэмальна пахудзела2

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

У Гродне адкрыўся новы сартавальны цэнтр Ozon1

Арына Сабаленка падтрымала ўвядзенне гендарнага тэставання тэнісістак10

У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю11

Падаляк: Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным5

Памёр былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў10

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў2

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць