Нерухомасць1111

Яшчэ ў адным мінскім квартале збіраюцца знесці ўсе двухпавярховікі. Ідзе грамадскае абмеркаванне

У сталіцы пазбаўляюцца ад двухпавярховых дамоў 20 стагоддзя. Цяпер узяліся за жылыя дамы ў раёне Лагойскага тракту. Пад знос хочуць адправіць 25 жылых дамоў. 

З 16 па 30 красавіка 2025 года ў Мінску праходзіць грамадскае абмеркаванне змен у праекце дэталёвага планавання тэрыторыі, якая знаходзіцца ў межах вуліц Кальцова, Лагойскага тракту, Шырокай і Усходняй. Гаворка ідзе пра ўчастак плошчай 21,9 гектара ў Савецкім раёне сталіцы.

Гэта тэрыторыя адносіцца да зоны шматкватэрнай жылой забудовы. Яе атачаюць важныя гарадскія магістралі — Лагойскі тракт і вуліца Шырокая, а таксама вуліцы Кальцова і Усходняя. Па паўднёва-ўсходнім краі праходзіць трамвайная лінія. Раён мае добрую транспартную сувязь і вялікі патэнцыял для развіцця. 

Пад знос у бліжэйшыя гады хочуць адправіць 25 двухпавярховых дамоў. Праз некалькі гадоў павінны знікнуць усе малапавярховікі квартала.

Таксама знесці збіраюцца 5 адміністрацыйных будынкаў — будынак ЖРЭА Савецкага раёна на Усходняй, 190, будынак ЖЭУ №3 на Паліграфічнай, 29, адміністрацыйны будынак на Паліграфічнай, 31а, Ваенны камісарыят Мінскага раёна на Кальцова, 15a і будынак «Мінскводабуд» на Шырокай, 4.

Замест усіх гэтых будынкаў будуць узведзены шматкватэрныя жылыя дамы, у квартале з'явяцца шматузроўневыя гаражы-стаянкі і модулі для зарадкі электрамабіляў.

Адзначаецца, што да 2030 года колькасць насельніцтва квартала можа павялічыцца з 5 да 6,5 тысячы чалавек.

Дзе азнаёміцца і як пакінуць свае прапановы

Паглядзець экспазіцыю праекта можна з 16 па 30 красавіка па буднях з 9:00 да 20:00, у суботу — з 9:00 да 13:00 (акрамя нядзелі) у фае будынка адміністрацыі Савецкага раёна (вул. Дарашэвіча, 8).

Таксама праект будзе прадстаўлены на сайце адміністрацыі Савецкага раёна: sov.minsk.gov.by у раздзеле «грамадскія абмеркаванні». Прэзентацыя праекта будзе даступная анлайн з 18 па 30 красавіка.

Свае заўвагі і прапановы можна дасылаць у пісьмовым або электронным выглядзе з пазнакай «грамадскае абмеркаванне»:

  • паштовы адрас: г. Мінск, вул. Дарашэвіча, 8, каб. 213;

  • электронная пошта: [email protected].

Каментары11

  • .
    17.04.2025
    "14 красавіка 2025. Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму жыллёвага будаўніцтва, нагадаўшы аб планах будаваць жыллё пераважна за межамі Мінска, "каб не збіраць людзей сюды, не ствараць праблемы для мінчан". "Як тут вы бачыце перспектывы?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка."

    20 год канцэпцыі агрэсіўнага ўшчыльнення Мінска. І 20 год агрэсіўнага плявузгання "У Мінску больш будаваць не будзем". Кажуць адно, робяць другое.
    Калі ты не бачыш тут перспектыў, усё проста: спыні ўсе аднаўленні ПДП з грамадскімі абмеркаваннямі, спыні новае будаўніцтва, замарозь "Паўночны бераг", планы на "Зялёны бор" і г.д.
  • Якуб
    17.04.2025
    Увесь горад забудуюць размалёванымі 25 стоўбікамі і сценамі. У расейскім, азіяцкім стылі. Вядома, будаваць утульныя прадмесці як у Польшчы ім дорага і няма сэнсу. Абы бы грошай хапнуць. Тое што зрабілі з Грушашкай, раён ля бібліятэкі за такое гнаць трэба усе арх кіраўніцтва.
    Толькі адна кампанія А100 робіць для людзей. Астатнія безгустоўныя манкурты
  • Кульгавая Котка
    17.04.2025
    Якуб, зусім не разумею ўсіх гэтых абурэнняў. Насельніцтва гэтай тэрыторыі за апошнія 30 гадоў ужо не раз выбрала каб у яго не было сваёй дзяржавы, выбрала дарыць кветкі акупантам, выбрала быць бязвольным быдлам якое селяць у бэтанаваныя куратнікі і гадуюць як рабоў і гарматнае мяса. Таму цалкам зразумела і чакана што ўвесь Менск забудуюць такімі 24-павярховымі (а то й 48-) куратнікамі.

    >за такое гнаць трэба
    Ну так, так, вязьні канцлягеру будуць гнаць вартавых на вежах за тое што яны іх запхалі ў баракі з недахопам выгод. І занадта шэрае адзеньне выдалі. І мяса не выдаюць на вечар. Як жа так! Трэба напісаць скаргу ў райвыканкам СС і падаць у "суд". А можа нават сабрацца, прайсьці маршам ад барака нумар 3 да барака нумар 13 ды падараваць вартаўнікам кветкі ў знак пратэсту. Кожны раз такое чытаю і не ведаю ці то сьмяяцца, ці то плакаць ад таго як суайчыннікі ўспрымаюць рэальнасьць.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць