Аўто3232

Беларусы ў Літве набываюць сабе патрыятычныя аўтамабільныя нумары. Вось колькі гэта каштуе

На аўтамабільных нумарах у Літве можна ўбачыць не толькі камбінацыі з лічбаў і літар, але і розныя словы. Часам на дарогах сустракаюцца машыны з назвамі беларускіх гарадоў на нумары. Расказваем, як такое магчыма.

Audi a3 з нумарным знакам МЕНСК1. Фота: «Наша Ніва»

Адзін з прыкладаў такога аўто — кабрыялет Audi A3 з нумарным знакам МЕНСК1 і налепкай у выглядзе беларускага нацыянальнага сцяга на бамперы.

Як такое магчыма і колькі каштуе

Калі ў Беларусі аўтамабільныя нумары можна выбіраць толькі ў фармаце «чатыры лічбы і дзве літары», то ў Літве за дадатковую плату можна замовіць індывідуальны аўтамабільны нумар.

Цяпер такая паслуга каштуе 2500 еўра, але да 15 студзеня 2024 года індывідуальныя нумарныя знакі ў Літве можна было замовіць за 1500 еўра.

На нумарах, выдадзеных раней і па старых цэнах, адсутнічае герб Літвы (нумары з гербам пачалі выдаваць з 1 кастрычніка 2023 года).

Што можа быць замест стандартных камбінацый

Згодна з літоўскімі правіламі, на індывідуальных нумарах можа быць не больш за 6 знакаў, адзін з якіх абавязкова мусіць быць лічбай.

Гэта тлумачыць, чаму на нумарах, апроч слова МЕНСК, ёсць лічба 1.

Пры гэтым нумарны знак толькі з лічбамі ці нават з адной лічбай таксама мае права на існаванне.

Апроч Audi з нумарам МЕНСК1, у сацсетках можна было пабачыць нумарныя знакі GR0DN0, дзе замест літары «о» выкарыстоўваюцца нулі.

Фота: сацсеткі

Іншы аўтамабіль з назвай беларускага горада — уседарожнік BMW, на нумарах якога напісана P1NSK. Гэты нумар, у адрозненне ад першых двух, ужо з гербам.

Фота: сацсеткі

Пра тое, па якіх цэнах перапрадаюць беларускія блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай, можна прачытаць тут.

Каментары32

  • Мх
    15.04.2025
    Масква ў галаве "GR0DN0".
  • Z1AN0N
    15.04.2025
    Гродно - гэта верх ганьбы! Нават летувісы называюць па-свойму, не апускаючыся да маскальшчыны.
  • Піжоны
    15.04.2025
    Бачна, што гэта ўсё з адной паркоўкі нават. Давайце з трох разоў здагадаемся, што гэта за "выпадковыя беларусы", якія набываюць нумары такія. Хаця маглі б тыя тысячы еўра скіраваць на падтрымку палітвязняў ці на дроны ў Полк Каліноўскага.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»7

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар ФБР апублікаваў фота ракушак, выкладзеных у форме лічбы 8647. Яго абвінавачваюць у закліку забіць Трампа7

Лукашэнка пра будучыя вучэнні з Расіяй: Мы ні на каго нападаць не збіраемся18

Рагачоўскі прапагандыст паўгода не можа ўладкавацца на працу

Чаму аднушка пана Ежы можа вырашыць лёс выбараў прэзідэнта Польшчы. Што трэба ведаць пра першы тур галасавання9

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»7

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць