Улада33

Лукашэнка абнавіў мясцовую вертыкаль

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння прызначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, паведамляе БЕЛТА.

На вакантную пасаду першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама ўзгоднены цяперашні старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ігар Часнок. Намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк стане намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

У Полацкі райвыканкам пераедзе старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Ігар Марковіч. Яго месца ў Верхнядзвінску пяройдзе першаму намесніку, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Верхнядзвінскага райвыканкама Васілю Шылаву.

Старшынёй Талачынскага райвыканкама стане Алег Лындзін, які ў 2016-2019 гадах кіраваў Дубровенскага райвыканкамам. На пасаду старшыні Нараўлянскага райвыканкама ўзгоднены Сяргей Дылюк, зараз ён намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама.

Першы намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзь Шатуеў пяройдзе на вышэйшую пасаду ў Карэлічы, а намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын пераведзены кіраваць Ашмянскім райвыканкамам.

На пасаду старшыні Касцюковіцкага райвыканкама ўзгоднены Аляксандр Гарбачэўскі, цяперашні намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Клімавіцкага райвыканкама. Першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дрыбінскага райвыканкама Сяргей Шчацкі сыдзе на павышэнне ў Крычаўскі райвыканкам.

Мясцовая ўлада таксама абнавілася ў Гомелі і Магілёве. Першы намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Аляксандр Сівакоў узгоднены на пасаду кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада. Пасаду кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва зойме былы дэпутат Пётр Салаўёў: у шостым скліканні Палаты прадстаўнікоў ён быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ5

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такія «бэжавыя мамы», якія раздражняюць усіх12

Француз аказаўся шчаслівы, калі злачынцы скралі ягоную картку, і нават гатовы ім усё дараваць. У чым падвох?1

Еўракамісія выдае 3 мільёны еўра на падтрымку беларускага бізнэсу за мяжой. У кансорцыум уваходзяць ABBA, Imaguru і Belbiz29

Маладых інсультаў стала больш: мінскія дактары расказалі пра 15-гадовую пацыентку2

У Беларусі збіраюцца праводзіць рэнавацыю па шляху Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў49

Украіна пагадзілася на здзелку з ЗША па выкапнях, калі Вашынгтон змякчыў свае патрабаванні7

У Мінску патрабуецца работнік на заробак 22 тысячы рублёў

Беларусам, якія атрымалі грэчаскі шэнген, сталі часта тэлефанаваць з консульства4

Праводзяцца вялікія перамяшчэнні войскаў па Беларусі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ5

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць