Свет1818

Лаўроў: Прыпынення баявых дзеянняў ва Украіне па лініі сутыкнення не будзе — «у нас ёсць Канстытуцыя»

Перамір'я па лініі баявых дзеянняў, як і міжнародных міратворцаў, ва Украіне не будзе, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Катар.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Катар. Фота: МЗС РФ

Расійскі бок не разглядае ніякіх варыянтаў з размяшчэннем еўрапейскіх міратворцаў ва Украіне. Маскву пра гэта ніхто не пытаўся, а заявы прадстаўнікоў Захаду на гэты конт накіраваны на разаграванне канфлікту, заявіў Лаўроў.

«Мы ніякіх варыянтаў не можам разглядаць. Я не ведаю, што там [прэзідэнт Францыі Эманюэль] Макрон казаў [пра разгортванне еўрапейскіх міратворцаў ва Украіне], ён сваю ролю граў не вельмі пераканаўча ў Вашынгтоне, але прэзідэнт Трамп, як я чытаў, сказаў, што рашэнне аб разгортванні міратворчых сіл магчыма толькі са згоды абодвух бакоў, мабыць маючы на ўвазе нас і Украіну. Нас ніхто пра гэта не пытаецца», — сказаў Лаўроў.

Акрамя таго, Лаўроў заявіў, што прыпынення баявых дзеянняў ва Украіне па лініі судакранання не будзе — «у нас ёсць Канстытуцыя», падкрэсліў Лаўроў.

Па Канстытуцыі РФ, украінскія Запарожская, Херсонская, Данецкая і Луганская вобласці разам з абласнымі цэнтрамі былі абвешчаныя тэрыторыяй РФ. 

Лаўроў такім чынам заяўляе, што РФ хоча забраць сабе гэтыя вобласці і не плануе спыняць вайну, пакуль не дасягне гэтай мэты.

«Тое, што застанецца ад Украіны, павінна быць вызвалена ад расісцкіх законаў. Там таксама людзі застаюцца, якім зручней нават размаўляць на рускай, якія хочуць захаваць традыцыі сваіх продкаў, выхаваных у рускай культуры», — сказаў ён. 

Каментары18

  • Woodoo Cult
    26.02.2025
    «у нас ёсць Канстытуцыя»,

    Так подотри зад своей конституцией! Как твой пахан неоднократно делал.
  • Поцык
    26.02.2025
    Я ненавижу американцев за то, что выбрали Трампа. Теперь таким, как Лавров, всё сойдёт с рук
  • У ружовых акулярах
    26.02.2025
    Ну і для чаго тады гэты трамп так прыніжацца? Якую здзелку ён рыхтуе? Make russia great again? Выглядае як поўнае фіяска і дэлітанства

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць