Здарэнні1919

67-гадовага мінчука з каранавірусам пакінулі дома на ізаляцыі — і праз некалькі дзён знайшлі мёртвым

1 мая ў кватэры на вуліцы Берута ў Мінску знайшлі памерлым 67-гадовага Віктара Новака. У мужчыны быў каранавірус, ён знаходзіўся на самаізаляцыі.

Віктар Новак

Цела айчыма знайшла Любоў, дачка яго жонкі Алены. Яна распавяла «Нашай Ніве» падрабязнасці:

«Спачатку захварэла мама. Кашаль з макроццем пачаўся, тэмпература высокая… Яна выклікала доктара на дом, паставілі дыягназ «трахеіт». Але лепш не станавілася, і праз тры дні я ўгаварыла маму выклікаць хуткую. Гэта было 5 красавіка. Маму адвезлі ў бальніцу, там зрабілі рэнтген — двухбаковая пнеўманія. Зрабілі і аналіз на каранавірус — ён быў станоўчы.

У выніку мама ўжо месяц у бальніцы. Ёй капаюць антыбіётыкі, давалі і лекі ад малярыі, але толькі некалькі дзён, бо яны далі ўскладненні на сэрца. Цяпер маме лепш, чым першапачаткова, але здымкі ўсё яшчэ дрэнныя. Ёй рабілі яшчэ два тэсты на «карону» — яны ўжо адмоўныя.

Як яна заразілася — невядома. Звычайная пенсіянерка, на працу не хадзіла. Можа, у краме ці грамадскім транспарце, не ведаю.

Калі маму забралі, айчыму, дзядзьку Віцю, зрабілі тэст на каранавірус. Тэст быў станоўчы. Ён адчуваў сябе нармальна, і яго пакінулі на самаізаляцыі дома.

Віктар і Алена Новак

Тыдзень таму айчыму зрабілі паўторны тэст. Вынікі пакуль не ведаем. Дзесьці 29 красавіка ён перастаў выходзіць на сувязь. Ён выпіваў часам, падумалі — можа, зноў выпіў… На наступны дзень датэлефанавацца зноў не змаглі, і 1 мая я паехала праверыць, як ён. Знайшла ў кватэры мёртвым…

У яго была гіпертанія, гадоў сем таму быў мікраінсульт. Але што стала прычынай смерці, пакуль не ведаем. Пасведчання аб смерці яшчэ няма.

Калі я зайшла ў кватэру і ўбачыла цела, то падыходзіла да яго. Потым казала дактарам, што кранала яго. Але яны спыталі проста, як я сябе адчуваю. Нармальна? Ну і добра.

Калі я знайшла цела, патэлефанавала 103. Але цяпер хуткая да мёртвых ўжо не прыязджае, толькі да жывых, таму мне сказалі тэлефанаваць у мясцовую паліклініку. Прыйшла доктарка з паліклінікі. Яна ў кватэру нават не заходзіла, стоячы на ​​парозе, выпісала эпікрыз. Спытала, ці быў каранавірус? Быў, адказваю. Яна зноў жа нічога не сказала, ці трэба мяне правяраць.

Потым прыехала міліцыя ў ахоўных балахонах. Ім далі загад у кватэру не заходзіць. Адзін з міліцыянтаў папрасіў прабачэння і сказаў, што мне давядзецца сфатаграфаваць кватэру, абстаноўку, цела, паставу, у якой яно ляжыць… Я сфоткала на свой тэлефон, потым скідвала міліцыянту фатаграфіі па вайберу.

Сёння цела айчыма будуць крэміраваць. Мы там нават не можам прысутнічаць з-за таго, што ў яго быў каранавірус. Усё робіцца ў закрытай труне, без сваякоў. І прах можна забраць толькі праз 10 дзён, калі ў чалавека быў каранавірус — такія цяпер правілы».

Каментары19

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

У Пецярбургу забілі палітактывіста Віталя Іофе11

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка1

У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне1

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →