Каханне і сэкс88

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую

Блогер Аляксандр Івулін расказаў, як пазнаёміўся са сваёй дзяўчынай.

У новым выпуску падкаста «Нешта будзе» Саша Івулін адказаў на пытанне аднаго з гледачоў аб тым, як пазнаёміўся са сваёй дзяўчынай Веранікай.

«Мы знаёмы мільён гадоў», — заўважыў Івулін і ўдакладніў, што знаёмства адбылося падчас вучобы ва ўніверсітэце:

«Гэта было вельмі-вельмі даўно. Яна выйграла «Міс журфак» на першым курсе. А ў мяне была такое рэнамэ, што я «граза першакурсніц» проста.

Кожны год так атрымлівалася, што я, як Змей Гарыныч, прылятаў на першы курс, забіраў самую прыгожую дзяўчыну і злятаў далей».

Аднак, як прызнаецца блогер, з Веранікай так не атрымалася:

«Вераніку я не забраў, таму што яна была ў адносінах. Але мы пазнаёміліся, пачалі камунікаваць як сябры».

Аляксандр і Вераніка. Фота: a_ivulin / Instagram

Сяброўства працягвалася шмат гадоў, а сустракацца яны пачалі пасля таго, як Івулін вызваліўся пасля адбыцця тэрміну:

«Мы вельмі доўга сябравалі, а потым я выйшаў [са зняволення] і мы перасталі сябраваць. Пачалі «сябраваць з бонусамі».

На заўвагу Мелказёрава, што такім чынам было сапсавана сяброўства, Івулін запярэчыў:

«Класна ўсё. Я ўжо жыву [з ёй] больш за два гады».

Каментары8

  • Кобра
    15.07.2025
    Першакурсніца, занадта мала яду, падцягні дысцыпліну
  • Петя
    15.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Тэлепуз
    15.07.2025
    Ну, у яго дзеўка хоць не анліфаншчыца? Пасля коміка і відэаблогера чакаеш ужо такое.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць