Грамадства

Паэт Дзмітрый Строцаў: Мне на галаву надзелі мяшок і адвезлі ў КДБ

Паэт Дзмітрый Строцаў адбыў 13 сутак зняволення ў жодзінскай турме. Па вызваленні творца падзяліўся з «Нашай Нівай» уражаннямі ад арышту.

Дзмітрый Строцаў. Фота journalby.com.

«Вельмі пазітыўны досвед, шмат цудоўных сустрэч, у нас была вельмі крэатыўная кампанія. Прыдумалі новы сцяг для артыкула «23.34», збіраемся адкрыць клуб з назвай «23.34». З вялікімі напрацоўкамі выходзім на волю.

Фармальна мне прад’явілі фрагмент відэа, дзе я ўдзельнічаю ў шэсці 4 кастрычніка. Паколькі ж мяне дапытвалі ў КДБ, то ёсць здагадка, што інтарэс быў больш шырокі. Але канкрэтных размоў пра мае іншыя «правіннасці» не было.

Я ішоў дадому з «Беларусбанка», але за некалькі крокаў ад пад’езда мне надзелі на галаву мяшок, пагрузілі ў мікрааўтобус і, як я потым зразумеў, адвезлі ў КДБ на Камсамольскую.

У КДБ мы знаходзіліся гадзіны паўтары, знаёміліся, як мне здаецца. У выніку я пагадзіўся на той эпізод, дзе быў адзін. Падпісаў пратакол, што ўдзельнічаў. Пасля гэтага мяне прывезлі ў Цэнтральнае РУУС.

Пры затрыманні не білі, нават калі змясцілі ў мікрааўтобус, надзелі мяшок і кайданкі, то ветліва спыталі: «Як сэрца?». Я ім нічога не адказваў да таго моманту, як не знялі мяшок і не адвялі ў кабінет следчага. Першае, што я сказаў — я вам не давяраю, вы мяне скралі.

Следчы прадставіўся не супрацоўнікам КДБ, а міліцыянерам. Яму я прапаноўваў пераходзіць на бок народа, бо «вашы дні злічаныя». Калі мяне выводзілі, то я зразумеў, што гэта КДБ.

Я даў шмат інфанагодаў, занадта шмат і свабодна публікаваў матэрыялы на фэйсбуку. У іх ёсць пункцік, што яны шукаюць лялькаводаў і арганізатараў, але размовы ў нас не атрымалася. Крымінальнай справай мяне не палохалі.

Са мной у камеры сядзеў студэнт Дзмітрый Мазура, які адседзеў 38 сутак. Быў яшчэ студэнт, у якога было 45 сутак арышту, ён быў напружаны, што могуць дадаць яшчэ.

У камеры ў нас была цудоўная атмасфера. Калідорныя былі самыя розныя: хтосьці — дастойныя мужыкі, хтосьці — больш жорсткі».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча10

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая5

Гродзенскія чыноўнікі ўпрыгожылі цэнтральную вуліцу пластыкавымі кветкамі, хоць спачатку абяцалі жывыя

У Лідскім раёне мужчына жыўцом спаліў свайго знаёмага

У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска3

Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны22

Стрыечнага брата беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ прысудзілі ў Азербайджане да 18 гадоў зняволення1

«Моладзь больш душэўная і добрая за нас». У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы мужчыну, які ўпаў, падняцца4

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход24

Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча10

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць