Грамадства

Паэт Дзмітрый Строцаў: Мне на галаву надзелі мяшок і адвезлі ў КДБ

Паэт Дзмітрый Строцаў адбыў 13 сутак зняволення ў жодзінскай турме. Па вызваленні творца падзяліўся з «Нашай Нівай» уражаннямі ад арышту.

Дзмітрый Строцаў. Фота journalby.com.

«Вельмі пазітыўны досвед, шмат цудоўных сустрэч, у нас была вельмі крэатыўная кампанія. Прыдумалі новы сцяг для артыкула «23.34», збіраемся адкрыць клуб з назвай «23.34». З вялікімі напрацоўкамі выходзім на волю.

Фармальна мне прад’явілі фрагмент відэа, дзе я ўдзельнічаю ў шэсці 4 кастрычніка. Паколькі ж мяне дапытвалі ў КДБ, то ёсць здагадка, што інтарэс быў больш шырокі. Але канкрэтных размоў пра мае іншыя «правіннасці» не было.

Я ішоў дадому з «Беларусбанка», але за некалькі крокаў ад пад’езда мне надзелі на галаву мяшок, пагрузілі ў мікрааўтобус і, як я потым зразумеў, адвезлі ў КДБ на Камсамольскую.

У КДБ мы знаходзіліся гадзіны паўтары, знаёміліся, як мне здаецца. У выніку я пагадзіўся на той эпізод, дзе быў адзін. Падпісаў пратакол, што ўдзельнічаў. Пасля гэтага мяне прывезлі ў Цэнтральнае РУУС.

Пры затрыманні не білі, нават калі змясцілі ў мікрааўтобус, надзелі мяшок і кайданкі, то ветліва спыталі: «Як сэрца?». Я ім нічога не адказваў да таго моманту, як не знялі мяшок і не адвялі ў кабінет следчага. Першае, што я сказаў — я вам не давяраю, вы мяне скралі.

Следчы прадставіўся не супрацоўнікам КДБ, а міліцыянерам. Яму я прапаноўваў пераходзіць на бок народа, бо «вашы дні злічаныя». Калі мяне выводзілі, то я зразумеў, што гэта КДБ.

Я даў шмат інфанагодаў, занадта шмат і свабодна публікаваў матэрыялы на фэйсбуку. У іх ёсць пункцік, што яны шукаюць лялькаводаў і арганізатараў, але размовы ў нас не атрымалася. Крымінальнай справай мяне не палохалі.

Са мной у камеры сядзеў студэнт Дзмітрый Мазура, які адседзеў 38 сутак. Быў яшчэ студэнт, у якога было 45 сутак арышту, ён быў напружаны, што могуць дадаць яшчэ.

У камеры ў нас была цудоўная атмасфера. Калідорныя былі самыя розныя: хтосьці — дастойныя мужыкі, хтосьці — больш жорсткі».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць