Генпракурор Швед хоча прыцягнуць за генацыд беларусаў ветэранаў польскай Арміі Краёвай
Па першых выніках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны папярэдне можна зрабіць здагадку, што афіцыйныя даныя аб колькасці знішчанага мірнага насельніцтва будуць значна вышэйшыя. Пра гэта распавёў генеральны пракурор Андрэй Швед у інтэрв'ю БТ.
Па словах Андрэя Шведа, вынікі праведзеных раскопак некаторых месцаў масавага знішчэння беларускіх грамадзян паказваюць, што маштабы трагедыі народа на сёння ў поўнай меры невядомыя.
«Намі ўстаноўлены звесткі пра яшчэ жывых нацысцкіх злачынцаў, якія лічыліся ў спісах і бралі ўдзел у дзейнасці карных батальёнаў. У першую чаргу літоўскіх батальёнаў СС і Арміі Краёвай. Зараз рыхтуюцца адпаведныя матэрыялы і будзе накіравана даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў гэтыя дзяржавы для таго, каб адпаведныя праваахоўныя органы правялі з гэтымі асобамі (а яны яшчэ жывыя, нам вядома іх месца жыхарства) працэсуальныя дзеянні ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе», — дадаў Андрэй Швед.
Ён нагадаў, што генацыд не мае тэрміну даўнасці: злачынцы павінны панесці адказнасць.
Нагадаем, Армія Краёва — падпольная польская ваенная арганізацыя часоў Другой сусветнай вайны, якая дзейнічала ў 1942-1945 гадах у межах даваеннай тэрыторыі Польскай дзяржавы. АК была асноўнай арганізацыяй польскага супраціву, які змагаўся супраць нямецкай акупацыі. Падпарадкоўвалася польскаму ўраду ў выгнанні і вярхоўнаму галоўнакамандуючаму польскіх узброеных сіл.
-
Выхадзец з беларускай шляхты 28 гадоў кіраваў савецкай замежнай палітыкай. Чым запомніўся Грамыка, які атрымаў мянушку Містар Не
-
Дырэктара сеткі будаўнічых крам «Мацярык» будуць судзіць за ўдзел у маршах пратэсту
-
«Зрабіць са свайго жыцця рэаліці-шоу». Беларус, які апынуўся на вуліцы, збірае грошы на прытулак для бяздомных у Варшаве
Каментары