Свет

«Гэта было вельмі страшна, жудасна»: апошні вызваліцель канцлагера Асвенцім памёр у 98 гадоў

Давід Душман, апошні ацалелы салдат, які ўдзельнічаў у вызваленні нацысцкага лагера смерці ў Асвенціме (Аўшвіцы), памёр у 98 гадоў.

Душман, яўрэйскі ветэран Чырвонай Арміі, які пасля стаў алімпійскім фехтавальшчыкам, памёр у Германіі ў суботу. Ва ўзросце 21 года, 27 студзеня 1945 года салдат Чырвонай Арміі знёс сваім танкам электрычны плот лагера, каб дапамагчы вызваліць вязняў, піша Бі-бі-сі.

У Аўшвіцы забілі каля 1,1 мільёна чалавек, большасць з якіх былі яўрэямі.

«Калі мы прыбылі, мы ўбачылі плот і гэтых няшчасных людзей, мы прарвалі плот сваімі танкамі. Мы далі ежу зняволеным», — казаў Душман летась Reuters.

«Яны стаялі там, усе яны ў форме (вязняў), толькі вочы, толькі вочы, вельмі вузкія — гэта было вельмі страшна, вельмі жудасна», — сказаў ён.

Душман заявіў, што не ведаў пра існаванне Асвенціма падчас вайны і даведаўся пра жудасныя рэчы, якія там рабіліся, толькі пасля яе завяршэння. Ён быў адным з усяго 69 чалавек, ацалелых з яго 12-тысячнай дывізіі, і атрымаў сур'ёзныя раненні падчас вайны.

Затым ён стаў адным з найлепшых фехтавальшчыкаў Савецкага Саюза, а пасля і адным з самых вядомых сусветных трэнераў па фехтаванні, заявіў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК).

Ён трэніраваў жаночую каманду Савецкага Саюза па фехтаванні больш за 30 гадоў і быў сведкам смяротнага тэракту супраць ізраільскіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Мюнхене ў 1972 годзе.

«Мы пачулі стрэлы і гул верталётаў над намі. Мы жылі проста насупраць ізраільскай каманды. Мы і ўсе астатнія спартсмены былі напалоханыя», — сказаў ён у газеце Abendzeitung у 2018 годзе.

Яго сябар, кіраўнік МАК і калега-фехтавальшчык Томас Бах аддаў даніну павагі памерламу.

«Калі мы пазнаёміліся ў 1970 годзе, ён неадкладна прапанаваў мне сяброўства і парады, нягледзячы на тое, што меў асабісты досвед падчас Другой сусветнай вайны і ў Асвенціме і тое, што ён быў яўрэйскага паходжання», — сказаў Бах, які з'яўляецца немцам.

«Гэта быў такі глыбокі чалавечы жэст, што я ніколі яго не забуду».

Да 94 гадоў Душман амаль штодня хадзіў у свой фехтавальны клуб, дзе праводзіў урокі, заявілі ў МАК.

Каментары

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе4

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы каляндар матчаў зборнай Беларусі ў адборы да ЧС-20262

Беларуска кажа, што ў Польшчы яе збіў былы добраахвотнік і сябар КР Аляксандр Камісараў. Той адмаўляе53

У Сабор Нотр-Дам урачыста вярнулі цярновы вянок Ісуса2

Пасля пажару ў гандлёвым цэнтры Віцебска медыцынская дапамога спатрэбілася 15 пацярпелым

Пад Арлом з-за атакі дронаў загарэлася нафтабаза2

Джуд Лоў зняўся ў новым фільме — такім, што мурашы па скуры5

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты35

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе4

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →