Грамадства

Вярхоўны суд прызнаў тэрарыстамі «Кіберпартызан» і яшчэ некалькі ініцыятываў

Вярхоўны суд прызнаў тэрарыстычнымі ініцыятывы «Супраціў», «Кіберпартызаны», «Дружыны народнай самаабароны — ДНС» і «Буслы ляцяць», паведамляе Генпракуратура.

Раней беларускія ўлады не прызнавалі сваіх палітычных праціўнікаў «тэрарыстамі», толькі «экстрэмістамі».

Нагадаем, раней генеральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні нефармальнай арганізацыі «Супраціў» (як паведамляюць ва ўстанове, у яе ўваходзяць тэлеграм-каналы «Кіберпартызаны», «Дружыны Народнай Самаабароны — ДНС», «Буслы ляцяць») тэрарыстычнай аганізацыяй. 

Паводле даных пракуратуры, гэтая арганізацыя сфармаваная ў траўні 2021 года. Яе кіраўнікі — двое грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амерыкі.

Як лічаць у пракуратуры, «ключавыя мэты стварэння і дзейнасці фарміравання — аб'яднанне радыкальна настроеных грамадзян для наступнага схілення іх да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту з сілавым процідзеяннем праваахоўнікам і здзяйснення актаў тэрарызму, дыскрэдытацыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу рэспублікі».

Названыя ў заяве пракуратуры тэлеграм-каналы ўжо прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Пракуратурай ужо распачатыя і расследуюцца крымінальныя справы па артыкулах 218 (знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), 289 (акт тэрарызму), 290 (пагроза здзяйсненнем акта тэрарызму) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляюць на сайце ведамства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай17

СветАбноўлена17

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Батумі ў ДТЗ загінула 25-гадовая беларуска1

Умовы прапанаванай эканамічнай дамовы паміж ЗША і Украінай выглядаюць кабальнымі38

Як Украіну шантажавалі ў Мюнхене і чаму сарвалася здзелка з ЗША 25

ЗША могуць вывесці сваіх вайскоўцаў з краін Балтыі на фоне перамоў з Расіяй — Financial Times21

Палітзняволеная Вольга Маёрава можа цалкам страціць зрок1

Еўропа можа накіраваць ва Украіну да 30 тысяч вайскоўцаў1

У расійскай вобласці назвалі колькасць тых, хто загінуў на вайне ва Украіне. Яна нашмат большая, чым было вядома па падліку «Медыязоны»7

У Барысаве спрабавалі прадаць з аўкцыёну старыя дрэвы без зямлі1

Чыноўнікі знайшлі парушэнні ў крамах «Суседзі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай17

СветАбноўлена17

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць