Міністэрства фінансаў хоча абкласці падаткам агароднікаў і грыбнікоў
На сайце Міністэрства фінансаў з'явіўся новы праект змен у Падатковы кодэкс. З яго вынікае, што ад ранейшай ідэі збіраць падаходныя падаткі з тых людзей, якія атрымліваюць даходы з прадукцыі, вырашчанай ці выгадаванай на сваім прысядзібным участку, чыноўнікі не адмовіліся.
Збіраць гэтыя падаткі плануюць не з усіх пагалоўна, а толькі з тых, хто тлумачыць наяўнасць у сябе вялікіх грашовых сумаў ці набытай буйной маёмасці атрыманнем даходаў ад вядзення прысядзібнай гаспадаркі ці збірання грыбоў, ягад і лекавых раслін у лясах.
Сума, з якой у такіх выпадках даход будзе пачынаць абкладацца падаткам, — 200 базавых велічынь, на сёння гэта 5800 рублёў.
Раней такія планы ў чыноўнікаў ужо ўзнікалі, але ад іх, здавалася, пасля адмовіліся. Некалькі папярэдніх варыянтаў, у тым ліку і тыя, якія прайшлі праз Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, былі без іх. Але выглядае, што ідэя па-ранейшаму жывая.
Якія новыя падаткі і штрафы прыдумалі беларускія ўлады за год
Даходы беларусаў за апошнія 10 год змогуць праверыць па запыце сілавікоў
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары