Эканоміка

Даходы беларусаў за апошнія 10 год змогуць праверыць па запыце сілавікоў

Падатковы кодэкс з 2022 года плануюць дапоўніць артыкулам «Камеральная праверка адпаведнасці расходаў даходам фiзiчнай асобы» (арт. 73-1). Праверка праводзіцца за месяц, некалькі месяцаў бягучага каляндарнага года, а таксама за 10 поўных гадоў. Падставай можа стаць пісьмовы запыт органаў Камітэта дзяржкантролю, міліцыі, пракуратуры і Следчага камітэта. А таксама праверка можа праводзіцца па даручэнні міністра па падатках і зборах, яго намеснікаў, кіраўнікоў абласных падатковых інспекцыяў і іх намеснікаў. 

На папярэднім этапе праверкі інспектары будуць вызначаць, ці існуе перавышэнне расходаў над даходамі.

Да наступнага этапу яны пяройдуць, калі сума перавышэння складае 500 і больш базавых велічынь (на сёння гэта сума ад 14,5 тысячі рублёў). Тады падаткавікі запатрабуюць тлумачэнні аб крыніцах даходаў.

Пакуль няма дакладнай яснасці, ці будзе новаўвядзенне распаўсюджвацца на праверкі, пачатыя пасля 1 студзеня 2022 года. Калі чалавек у тлумачэннях аб крыніцах даходаў пазначыць даходы, атрыманыя раней за дзесяць правяраемых гадоў, то правераны можа быць і больш працяглы перыяд.

Важна: калі праверка праводзіцца па запыце сілавікоў, супастаўляць даходы і расходы будуць незалежна ад сумы, чалавек адразу будзе вымушаны прадаставіць тлумачэнні аб крыніцах даходаў, звесткі і дакументы, звязаныя з правядзеннем праверкі. Падатковая дае 30 дзён, каб чалавек паспеў сабраць усе дакументы.

Яшчэ адзін момант. Калі інспектары высвятляць, што даход быў атрыманы ў выніку фармальнай здзелкі, мэтай якой было толькі сысці ад сплаты падаткаў, то-бок ніякіх прававых наступстваў, зменаў правоў і абавязкаў бакоў не адбылося, то з такіх даходаў давядзецца сплаціць падатак. Стаўка падаходнага падатку з сум перавышэння расходаў над даходамі з 2022 года плануецца у памеры 20%.

***

Калі ў вас ёсць пытанні пра падаткі, можаце задаць іх у наш бот у Тэлеграме, а мы разам з экспертамі пастараемся на іх адказаць. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць36

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram13

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА2

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-20201

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць36

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць