Эканоміка

Лукашэнка даручыў прыняць меры супраць Літвы ў выпадку адмовы ад транзіту грузаў з Беларусі

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду рэалізаваць адносна Літвы шэраг мер, калі літоўскі бок адмовіцца прапускаць беларускія грузы. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку, а таксама кіраўнікоў «Беларуськалія» і БКК, перадае БЕЛТА.

«Калі, да прыкладу, Літва не хоча прапускаць нашы грузы ў порт і ў порце перавальваць, добра, гэта іх права. Калі гэта адбудзецца, значыць літаральна на працягу некалькіх дзён павінны быць рэалізаваныя тыя мерапрыемствы, аб якіх мы дамаўляліся адносна самой Літвы. Я проста хачу, каб літоўцы разумелі», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што гатовы дамаўляцца. 

«Тым больш, я ж сказаў у пятніцу: мяне мала хвалюе — захаваць твар, не захаваць… Трэба ім захаваць твар — няхай выходзяць і дамаўляюцца. Мы гатовыя да таго, каб дамаўляцца. Але калі яны і далей будуць нас ціснуць, значыць, мы задзейнічаем той план, які ў нас ёсць. Няхай потым не крыўдзяцца. А народы Літвы, Польшчы і іншых дзяржаў павінны разумець, што мы проста адказваем на гэтыя выклікі», — сказаў ён.

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў6

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў6

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →