Улада

«Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады». Міністр культуры зноў выказаўся пра палітычныя звальненні

5 лютага міністр культуры Анатоль Маркевіч праводзіў тэлефонную лінію, на якой адказваў на пытанні насельніцтва. Як паведамляе ведамства, паступіла ўсяго 5 званкоў. Адна з тых, хто датэлефанаваўся — мінчанка Юлія, якая папрасіла ўдакладнення адносна нядаўняга скандальнага выказвання міністра пра тое, што з устаноў галіны звольнена больш за 300 чалавек «за палітыку». Адказ міністра надрукавала zerkalo.io.

Мінчанка Юлія запытала ў Анатоля Маркевіча, з якіх менавіта сфераў звольнілі людзей з-за іх «дэструктыўнай пазіцыі», ці чакаць яшчэ звальненняў. Той адказаў так:

«Не ведаю, дзе вы гэта пачулі. Звальненне і ратацыя кадраў сёння ідзе, як і ў любой сферы, нічога тут не адбываецца. Людзі сыходзяць на пенсію, прыходзяць маладыя спецыялісты — гэта абсалютна заканамерны працэс.

А калі людзі займаюць дэструктыўную пазіцыю, маё глыбокае перакананне — на працы ў дзяржслужбе яны знаходзіцца не могуць». 

«Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады», — лічыць міністр культуры. - Гэта маё перакананне. Яно не змяняецца на працягу многіх дзесяцігоддзяў».

Раней пра больш чым 300 звольненых са сферы культуры за грамадскую пазіцыю Маркевіч казаў 20 студзеня падчас выступлення на «дыялогавай пляцоўцы» па абмеркаванні новай Канстытуцыі ў Стоўбцах. Ягоныя словы надрукавала афіцыёзнае выданне СБ-Беларусь сегодня, але пасля гэты матэрыял быў з сайта газеты чамусьці выдалены і недаступны да гэтай пары.

Чытайце таксама:

Мінпрацы пракаментавала масавыя палітычныя звальненні. Што яны адказалі?

У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»

Міністр культуры: Больш за 300 чалавек з нашых калектываў «папрасілі». І я лічу гэта правільным

Каментары

Цяпер чытаюць

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь5

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Балтыі незадаволеныя, што іх не запрасілі на саміт па Украіне ў Лондане9

Галоўны трэнер гродзенскага «Нёмана» атрымаў падчас матчу чырвоную картку за непрыстойны жэст ВІДЭА

У Будслаўскі касцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары

Купрэйчык з «Белпола» расказаў, ці магчымы ў Беларусі бунт сілавікоў10

Святлана Ціханоўская сустрэлася са Святланай Алексіевіч 8

Пасля сваркі ў Вашынгтоне Зяленскі падзякаваў 38 саюзнікам14

Ва ўзросце 45 гадоў памёр начальнік аддзела МАРГ Яўген Кудравец5

Ціханоўская падтрымала Украіну24

Археолагі пацвердзілі: У Крэўскага замка была трэцяя вежа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь5

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць