Здарэнні77

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь

Як стала вядома «Флагштоку», адключэнне цеплазабеспячэння ў Мазыры 27—28 лютага было звязана з падзеннем беспілотніка. Пра інцыдэнт паведаміў жыхар раёна, знаёмы з абставінамі здарэння.

Ліквідацыя наступстваў гідраўдару на Мазырскай ЦЭЦ

Уначы 27 лютага праз падзенне дрона была пашкоджана адна з высакавольтных ліній мясцовай ЦЭЦ (знаходзіцца на поўдні Мазыра каля МНПЗ). З-за аўтаматычнай сістэмы абароны, якая некарэктна спрацавала, аварыйна адключыліся і суседнія высакавольтныя лініі, цалкам абясточыўшы ЦЭЦ.

Пасля некалькіх спроб, станцыя была перазапушчана, аднак узнікла новая бяда — пуск цепланосьбіта прывёў да гідраўдару ў сістэме трубаправодаў. У выніку ў некалькіх месцах быў пашкоджаны магістральны трубаправод дыяметрам 700 міліметраў.

Забеспячэнне статысячнага Мазыра гарачай вадой у неабходным аб'ёме стала немагчымым.

Па афіцыйных паведамленнях, для ліквідацыі аварыі запатрабавалася праца аварыйных брыгад колькасцю 20 чалавек. Для іх каардынацыі быў створаны штаб, работы кантралявалі Мінэнерга і чыноўнікі Гомельскага аблвыканкама. Зварачныя работы былі завершаны толькі да 01:10 28 лютага, да раніцы ў спажыўцоў стала аднаўляцца тэмпература батарэй.

Пралёт беспілотніка ў Мазырскім раёне зафіксаваў украінскі маніторынгавы канал «Рында Маніторыт»: спецыяліст канала паведаміў «Флагштоку» аб з'яўленні БпЛА ў паветранай прасторы Беларусі недалёка ад Мазыра 27 лютага ў 04:01

У гэты час Украіна (у тым ліку і паўночныя вобласці: Чарнігаўская, Кіеўская, Жытомірская, Вінніцкая) знаходзілася пад масіраваным нападам расійскіх беспілотнікаў. У суседняй Жытомірскай вобласці Украіны пагроза атакі БПЛА захоўвалася з 01:45 да 04:52 па мінскім часе.

Гэты інцыдэнт стаў першым верыфікаваным выпадкам, калі з-за БПЛА быў нанесены ўрон энергетычнай сістэме Беларусі.

Дзеючыя ўлады палічылі за лепшае схаваць інфармацыю аб прычынах маштабнай аварыі.

Характэрна, што ў тую ж ноч 27 лютага невядомы беспілотнік упаў на пабудову ў Гомельскім раёне.

Каментары7

  • М
    02.03.2025
    Лукашысты цярпілы. Іх прыніжаюць фсб, бондаравы і бесьпілётнікі, а яны трываюць. У дадзеным выпадку чарговы раз расея паказала ім іхнае мейсца, што лукашысты ніхто, і нічога тут не вырашаюць, і не кантралююць, а толькі падсабляюць.
  • Выканкамаўскія маўчаць
    02.03.2025
    Пакуль прама на выканкам (исполком) не ўпадзе - на кабінет начальніка, будуць маўчаць.
    А ўпасці можа. Бо беспілотнік падае заўсёды раптоўна і невядома дзе.
    Гэта не падначаленых за лайкі і каментары ў інтэрнэце губазіку здаваць. Тут ніяк не пракантралюеш.
  • El
    02.03.2025
    М, 30 год адбору і будавання вертыкалі. І ня трэба казаць, што гэта зрэз грамадства. Які яны зрэз мы ўжо пабачылі ў 20-м.

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

Самую танную кватэру ў Мінску ў мінулым месяцы купілі за $35 тысяч

У хостэле ў Пецярбургу азербайджанец зарэзаў беларуса, які хацеў працаваць замест яго4

«Мы абавязаныя». Дэпутат Дзярждумы РФ заклікаў да ядзернага ўдару13

«Забудзьцеся пра X. Птушка вярнулася». З’явіўся новы Twitter14

«А чаму вы прыехалі? Думалі, нараджаць не балюча?» Беларуска расказала дзікую гісторыю пра свае роды28

Ісландцы прагаласавалі супраць уступлення ў ЕС27

Ля берагоў Паўночнага Кіпра тоне паром з 279 пасажырамі4

Беларуска вырасціла ў агародзе «каштанавыя» агуркі. Што гэта?1

Рабаў распавёў, якім будзе верасень у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць