У сакавіку на аўкцыёнах прададуць аўтапартрэт Лісіцкага, карціну Малевіча і некалькі работ Шагала
Аўкцыён Sotheby's выставіў на таргі аўтапартрэт Лазара Лісіцкага. Адзін з самых актыўных дзеячаў Віцебскага мастацкага руху УНОВИС стварыў яго ў 1924 годзе. Таргі пройдуць 4 сакавіка, гаворыцца на сайце аўкцыённага дома. Акрамя гэтага, у сакавіку з малатка пойдуць некалькі работ Марка Шагала і адна — заснавальніка УНОВИСа Казіміра Малевіча, піша Office Life.

Аўтапартрэт Лазара Лісіцкага ўвасабляе перакананні аўтара адносна мастацтва, тыпаграфікі, фатаграфіі і ролі мастака ў сучасным свеце. Характэрна, што ў гэтай рабоце ёсць не толькі поўныя атрыбуты арыгінальнага калажа аўтапартрэта, копія якога знаходзіцца ў калекцыі маскоўскай Траццякоўскай галерэі, але і дадатковыя элементы, дададзеныя Лісіцкім падчас сваіх наступных мастацкіх эксперыментаў.
Работа ўяўляе сабой цынкаграфію на шаўковай тканіне памерам 37,4 на 42 см. Аўкцыённы дом ацаніў яе ў $500-750 тысяч.
Таксама падчас вячэрняга аўкцыёну сучаснага мастацтва 4 сакавіка прададуць працу самага вядомага віцебскага мастака — Марка Шагала.
«Калясніца на зялёным небе» адносіцца да ранняга перыяду яго творчасці.

Шагал напісаў гэтую карціну ў 1911 годзе, калі пакінуў Віцебск і пераехаў спачатку ў Санкт-Пецярбург, а затым у Парыж. Sotheby's ацаніў палатно памерам 21,6 на 38,1 см у $315-440 тысяч. Сапраўднасць карціны пацвердзіў Камітэт Шагала.
Яшчэ тры карціны Марка Шагала паспрабуюць прадаць на наступным тыдні падчас аўкцыёну па продажы сучаснага мастацтва. Адна з работ адносіцца да позняга перыяду творчасці Шагала.

Мастак напісаў «Фазана ў майстэрні Сен-Поля» ў 1981 годзе. Шагал зрабіў гэты нацюрморт у французскай камуне Сен-Поль-дэ-Ванс, куды пераехаў са сваёй жонкай Вавай (Валянцінай Бродскай) у пачатку 1980-х. Аўкцыённы дом ацаніў карціну памерам 32,8 на 40,9 см у $188-315 тысяч. Яе сапраўднасць таксама пацвердзіў Камітэт Шагала.
Падчас гэтага аўкцыёну будуць прадаваць і адну работу Казіміра Малевіча. Заснавальнік віцебскага УНОВИСа напісаў яе ў 1911 годзе. Гэта аднайменны эскіз да карціны «Правінцыя». Аўкцыённы дом Sotheby's ацаніў яго ў $38-63 тысяч.

Характэрна, што аўкцыённы дом Christie's таксама выставіў адну працу Марка Шагала на сакавіцкія вячэрнія таргі мастацтвам XX—XXI стагоддзя, якія пройдуць 5 сакавіка ў Лондане.

Ацэнка «Сялян каля студні» — $2,5 мільёна. Гэтая работа таксама адносіцца да позняга перыяду творчасці мастака. Шагал напісаў яе ў 1981 годзе ў сваёй майстэрні ў Сен-Поль-дэ-Вансе.
«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае
Парфёнаў пра Шагала: «Гэта рускі мадэрн, не існавала ніякага беларускага жывапісу»
На першых сёлетніх таргах Sotheby's будуць прадаваць карціну Шагала
Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала
Папа Францішак наведаў у Рыме выставу Шагала, які прадстаўлены на ёй як беларускі мастак
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары