Свет1111

Туск: Польшча падтрымлівае Украіну без якіх-небудзь «але»

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў перад вылетам на саміт у Лондан, што Украіна можа разлічваць на падтрымку яго краіны без якіх-небудзь дадатковых умоў. 

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Фота: прэс-служба палітыка

Існуе «пэўная дылема ў тым, што пазіцыя ЗША па Украіне» не такая адназначная, як наша», сказаў Туск. «Але мы павінны гэтую дылему пераадолець», — дадаў ён, падкрэсліўшы, што цяпер у Польшчы выдатныя адносіны з ЗША, і яна будзе ўмацоўваць іх у далейшым. 

Польшча пры гэтым стаіць на баку Украіны «без якіх-небудзь «але», заявіў Туск. 

Ён таксама адзначыў, што падчас саміту прапануе павялічыць колькасць еўрапейскіх войскаў на ўсходнім флангу ЕС — у Фінляндыі, краінах Балтыі і Польшчы.

«Удумайцеся, як гэта гучыць: 500 млн еўрапейцаў просяць 300 млн амерыканцаў, каб яны абаранілі іх ад 130 млн расейцаў», — падкрэсліў Туск.

Пасля пачатку расійска-ўкраінскай вайны Польшча заставалася адным з самых адданых саюзнікаў Украіны. Сярод іншага праз тэрыторыю гэтай краіны паступае заходняя вайсковая падтрымка Кіеву, Польшча таксама прыняла блізу мільёна ўкраінскіх уцекачоў.

Каментары11

  • Дзякуй за шчырасць
    02.03.2025
    Польшча падтрымлівае бяспеку ўласнай дупы, а не Ўкраіны. Такая падтрымка сапраўды не можа ўтрымліваць якіх-небудзь «але».
  • Дзе справы?
    02.03.2025
    Ён таксама адзначыў, што падчас саміту прапануе павялічыць колькасць еўрапейскіх войскаў на ўсходнім флангу ЕС — у Фінляндыі, краінах Балтыі і Польшчы./
    Ну хоць нехта не проста кажа, а прапануе рэальныя дзеянні.
    Хаця... Гэта ж ізноў не справы, а толькі словы. Прапановы.
  • Дыван
    02.03.2025
    Але, вучыце матчастку. Першасная устаноўка для Польшчы: ахова ната тэрыторыі, а потым Украіна, Ізраіль, Тайвань. Сувалкаўскі пераход можа ў адначассе стаць полем дзеяння для войк Польшчы. Вас гэта ж пэўна не закране і можа і не цікавіць. Ідзіце да ПК і не будзе часу на крытыку з дывана

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»12

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць