Baza: Тэлевядучы Іван Ургант, які асудзіў вайну ва Украіне, з’ехаў з Расіі
Як піша тэлеграм-канал «База», некалькі дзён таму ён выехаў за межы РФ разам з усёй сваёй сям'ёй — дзвюма дочкамі і жонкай. Як мяркуецца, цяпер Ургант знаходзіцца ў Ізраілі.
Іван Ургант асудзіў ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны, пасля чаго шоу «Вячэрні Ургант» было знятае з эфірнай сеткі «Першага канала».
Каментары