Інтэрнэт і СМІ

Украінцы запусцілі антываенную рэкламу на беларускую і расійскую аўдыторыю. Вынікі ўражваюць

У першыя дні вайны ўкраінскія маркетолагі запусцілі кампанію па актыўным прасоўванні антываеннай інфармацыі на расійскую аўдыторыю, у сакавіку справа дайшла да Беларусі. І вось што атрымалася. 

Украінская амбасада ў Мінску, куды прыносілі кветкі ў першыя дні вайны

Маркетолаг Андрэй Шараеўскі распавёў «Нашай Ніве», як адрозніваецца стаўленне да вайны сярод беларусаў і расейцаў.

«У канцы лютага мноства ўкраінскіх маркетолагаў сталі запускаць інфармацыйныя кампаніі, разлічаныя на Расію ў Facebook, Instagram і YouTube. Рабілі мы гэта таму, што тады ў нас яшчэ тлела надзея, што калі мы будзем трансляваць праўду ў Расію, то народ адумаецца, устане і пакажа свайму «цару», што ён не мае рацыю, — успамінае Шараеўскі. —

Нашыя спадзяванні былі марныя, мы сутыкнуліся з вельмі жорсткім інфармацыйным супрацівам з боку расейцаў. Яны не хочуць верыць нічому, усё называюць фэйкамі. Кажуць, што фатаграфіі разбітых калон мы намалявалі ў гульнях, а відэа — гэта наогул нарэзкі з серыялаў і г. д. Расейцы нам абсалютна не верылі».

Нізкую зацікаўленнасць антываеннай тэматыкай з боку расейцаў пацвердзіла і статыстыка рэкламных кампаній.

«Нягледзячы на актуальнасць тэмы, водгук нават на самыя папулярныя відэа складаў 8 — 10%. Гэта ніжэй за сярэдні нават у звычайнай рэкламе», — адзначае маркетолаг. —

Недзе 8-9 сакавіка ва Украіне стала з'яўляцца шмат інфармацыі аб тым, што беларускія войскі групуюцца каля мяжы з Украінай. Тады я разам з калегамі прыняў рашэнне, што надышоў час запускаць інфармацыйную кампанію на Беларусь. Вынікі нас прыемна здзівілі. Больш за тое, яны пераўзышлі ўсе самыя аптымістычныя спадзяванні.

Водгук сярод беларускай аўдыторыі быў у некалькі разоў вышэй, чым у карыстальнікаў з Расіі. CTR (водгук) па Беларусі складаў каля 30%, супраць 8 — 10% па РФ. Яшчэ адным паказчыкам можна адзначыць працэнт дагляду відэа ў YouTube, ён складаў парадку 25%, калі для рэкламы добрым лічыцца 5%», — дзеліцца вынікамі Шараеўскі.

Па падліках спецыяліста, агульная колькасць праглядаў кантэнту, накіраванага на Беларусь, склала не менш за два мільёны.

«Гэта толькі з таго, што я курыраваў асабіста. Аднак думаю, што ў рэальнасці ахоп беларускай аўдыторыі быў яшчэ большым.

Дзякуючы гэтай кампаніі мы ўбачылі, што беларусы моцна зацікаўленыя ўкраінскай праблематыкай, што ім у адрозненне ад расейцаў хочацца глядзець, разбірацца і даведвацца праўду.

Калі ад расейскай аўдыторыі мы часцей за ўсё чулі, што гэта ўсё фэйкі і хлусня, то беларусы наадварот вельмі часта падтрымлівалі, казалі, што мы з вамі, што мы за вас».

Чытайце таксама:

Толькі 3% беларусаў хочуць ваяваць з Украінай, большасць за неадкладны вывад расійскіх войскаў — вынікі апытання

Каментары

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі1

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША6

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім36

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі1

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →