Грамадства

Памёр паэт і літаратуразнаўца Аляксандр Баршчэўскі (Алесь Барскі)

На 92-м годзе жыцця памёр беларускі паэт і літаратуразнаўца Аляксандр Баршчэўскі (Алесь Барскі), паведамляе «Радыё Рацыя». Ён быў адным з найбольш вядомых беларускіх дзеячаў у Польшчы, спрыяў захаванню там беларускасці цягам дзясяткаў гадоў.

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 года ў вёсцы Бандары, што ў гміне Міхалова.

Скончыў Лодзінскі ўніверсітэт у 1955 годзе. 3 1956 года — выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта. У 1966 абараніў у Варшаўскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Якуба Коласа 1906—1930 гадоў»; загадчык кафедры беларускай філалогіі гэтага ўніверсітэта з 1975 года. Узначальваў Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» пры Галоўным праўленні Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

У 1975—2004 гадах Баршчэўскі ўзначальваў аддзяленне беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце. Супрацоўнічаў з Люблінскім каталіцкім універсітэтам і Універсітэтам Марыі Складоўскай-Кюры. У 1993 годзе атрымаў званне ганаровага доктара БДУ ў Мінску. З 1993 года быў старшынёй Цэнтральнага камітэта Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы.

Друкаваўся з 1956 года, аўтар многіх паэтычных зборнікаў. Таксама апублікаваў шмат артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры (у штотыднёвіку «Ніва» і «Беларускім календары»), аўтар цыкла артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклор» (1965—1988), універсітэцкіх падручнікаў, шматлікіх іншых навуковых прац.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стэнаграма рэзкай размовы Трампа, Вэнса і Зяленскага24

Стэнаграма рэзкай размовы Трампа, Вэнса і Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску вынеслі прысуд па справе аб забойстве брытанскага прадзюсара ў Маскве ў 1999 годзе

Мінчук скраў ля крамы пральную машыну, а пасля дабіраўся з ёй да дома на трох машынах1

«Прывязалі люкі і скінулі ў раку». Раскрылі забойства, якое адбылося ў 2001 годзе ў Брэсце2

У Магілёве цырульніца выпадкова зрэзала радзімку на шыі хлопчыка. Мама праз суд запрасіла з майстра 7000 рублёў2

Лукашэнка паўшчуваў Галоўчанку і Снапкова на нарадзе па цэнах3

Эфект дня нараджэння. Чаму верагоднасць памерці ў гэты дзень вышэйшая, чым у любы іншы6

З Мінска гэтай зімой вывезлі ў 530 разоў менш снегу, чым год таму1

Стармер збірае ў Лондане еўрапейскіх лідараў і Зяленскага, каб прыняць рашэнні па выніках перамоў з Трампам

Microsoft афіцыйна закрывае Skype пасля 22 гадоў працы месенджара5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стэнаграма рэзкай размовы Трампа, Вэнса і Зяленскага24

Стэнаграма рэзкай размовы Трампа, Вэнса і Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць