Грамадства55

Microsoft афіцыйна закрывае Skype пасля 22 гадоў працы месенджара

Microsoft афіцыйна аб’явіла пра спыненне падтрымкі Skype ў маі 2025 года.

Ілюстрацыя: Securitylab

Microsoft афіцыйна пацвердзіла, што ў маі 2025 года спыніць падтрымку Skype. Карыстальнікам прапануецца пераходзіць на Microsoft Teams, які ўжо даўно стаў прыярытэтнай платформай кампаніі, піша Securitylab.

Паведамленне аб закрыцці Skype было выяўлена ў апошняй тэставай версіі праграмы для Windows. У ім гаворыцца: Пачынаючы з мая, Skype больш не будзе даступны. Працягвайце званкі і чаты ў Teams».

Таксама дадатак паведамляе карыстальнікам, што некаторыя іх кантакты ўжо перайшлі на Teams Free. Microsoft Teams становіцца асноўнай камунікацыйнай платформай кампаніі як для бізнэсу, так і для звычайных карыстальнікаў.

Skype запушчаны ў 2003 годзе. У 2011 годзе сэрвіс набыў Microsoft і пачаў актыўна яго прасоўваць, нават закрыўшы дзеля гэтага Windows Live Messenger.

У 2015 годзе кампанія спрабавала інтэграваць Skype у Windows 10, стварыўшы асобныя праграмы для відэазванкоў, паведамленняў і звычайных званкоў. Але праз дзевяць месяцаў ад гэтага адмовіліся, вярнуўшыся да класічнай Win32-версіі.

У 2017 годзе Microsoft запусціла Teams, які быў пабудаваны на тэхналогіях Skype. Кампанія актыўна прасоўвала новую платформу для сумеснай працы, робячы закрыццё Skype пытаннем часу.

Калі ў 2021 годзе выйшла Windows 11, у сістэму ўбудавалі бясплатную версію Teams замест Skype. Гэта стала чарговым сігналам, што Microsoft адмаўляецца ад старога месенджара.

Цяпер гэта афіцыйна: з мая 2025 года карыстальнікі пачнуць атрымліваць апавяшчэнні пра неабходнасць пераходу на Microsoft Teams.

Microsoft пакуль не дала афіцыйных каментарыяў наконт канчатковага закрыцця Skype, але рашэнне аб спыненні падтрымкі ўжо прынята.

Каментары5

  • Pet
    28.02.2025
    Жалко ,старый добрый скайп!Хорошая связь была...
  • Эх
    28.02.2025
    Pet, там яшчэ была цікавая фіча званкоў на любыя нумары па ўсяму свету і даволі танна за 1 хвіліну, плюс была магчымачць набываць сабе нумар.
  • Ух
    28.02.2025
    Фіча захавалася, але цяпер гэта дорага. А раней сапраўды за лічаныя цэнты можна было тэлефанаваць на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны амаль па ўсім свеце.

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка адкрыла сетку кавярняў самаабслугоўвання1

«Гэта працягвалася не адзін дзень». У Бабруйску патрабуюць пакараць гаспадара, які жорстка абыходзіцца з сабакам падчас прагулкі2

У італьянскіх Альпах магутная лавіна сышла са схілу і накрыла групу лыжнікаў ВІДЭА3

У адным з алімпійскіх забегаў па шорт-трэку перамогу нечакана атрымаў спартсмен, які ішоў апошнім ВІДЭА1

У Каліфорніі з гор сышла лавіна, як мінімум дзесяць чалавек зніклі без вестак

У Мінску прадаюць алей коштам амаль 1000 рублёў за літр1

The Economist: Крэмль прапанаваў сям'і Трампа за зняцце санкцый долі ў энергетычных актывах9

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву7

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць