Здарэнні22

«Прывязалі люкі і скінулі ў раку». Раскрылі забойства, якое адбылося ў 2001 годзе ў Брэсце

Цела доўгія гады заставалася неапазнаным, а справа нераскрытай.

Следчыя раскрылі забойства, здзейсненае ў 2001 годзе ў Брэсце: банда збіла мужчыну, пасля чаго прывязала да яго люкі і скінула ў раку, паведамляе СК.

Восенню 2002 года дзеці лавілі рыбу на беразе Мухаўца і заўважылі раскладзеныя парэшткі чалавека. Аператыўнікі вызначылі, што смерць мела крымінальны характар. Ногі нябожчыка былі звязаныя, а на дне ракі вадалазы знайшлі тры каналізацыйныя люкі, сцягнутыя шнуром, і чалавечыя парэшткі. На той момант гэта было ўсё — цела доўгія гады заставалася неапазнаным, а справа нераскрытай. Але нядаўна ў гэтай гісторыі паставілі кропку.

У Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС паступіла інфармацыя, што да злачынства могуць быць датычныя чацвёра мужчын. Адзін знаходзіўся ў вышуку за махлярства, другі быў на волі, а яшчэ двое ўжо сядзелі за кратамі. Гэтыя трое пачалі даваць прызнальныя паказанні.

«У 2001 годзе з Гомеля ў Брэст прыехалі «гастралёры» для здзяйснення кватэрных крадзяжоў: двое маладых хлопцаў і 17-гадовая дзяўчына.

Яны сустрэліся з двума мясцовымі, адзін з якіх заявіў, што такі від дзейнасці не прынясе вялікага «заробку». Ён прапанаваў «гасцям» далучыцца да злачыннага бізнэсу і заняцца «шэрым рыэлтарствам», якое прадугледжвала завалоданне жыллём асацыяльных грамадзян.

Адначасова з гэтым 26-гадовы берасцеец паведаміў, што неабходна ліквідаваць канкурэнта па «бізнэсе». У выніку ўсе змоўшчыкі пагадзіліся», — піша Следчы камітэт.

Сустрэўшыся з канкурэнтам, яны яго збілі, некалькі разоў ударыўшы металічнай трубой. Потым зацягнулі яго ў машыну, нацягнулі на галаву вязаную шапку і адвезлі на пустку да чыгуначнага моста праз Мухавец.

Там мужчыну працягвалі збіваць, а пасля прывязалі да яго каналізацыйныя люкі і яшчэ жывога скінулі з моста. Адзін з удзельнікаў групы назіраў за тым, што адбываецца, збоку — ён адмовіўся збіваць чалавека і вярнуўся ў машыну.

«Па крымінальнай справе праведзены агляды месцаў злачынстваў, дапытаныя абвінавачаныя, з імі праведзены вочныя стаўкі і праверкі паказанняў на месцы. Фігуранты вылучалі абарончую версію, якая была абвергнутая сабранымі доказамі. У выніку была вызначана роля кожнага з іх у здзяйсненні злачынства», — перадае Следчы камітэт.

Супрацоўнікам МУС таксама ўдалося ўсталяваць асобу загінулага — на момант смерці яму было 30 гадоў — і знайсці яго сястру.

Акрамя таго, падчас расследавання было раскрыта ўзброенае нападзенне, у якім удзельнічалі абвінавачаныя.

У выніку на ўсіх членаў банды заведзены крымінальныя справы па некалькіх артыкулах: выкраданне чалавека; забойства, здзейсненае групай асоб; разбой, здзейснены з пранікненнем у жыллё, групай асоб, з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры.

Арганізатар абвешчаны ў вышук. Дзяўчына, якая ўдзельнічала ў злачынствах, памерла ў 2022 годзе.

Каментары2

  • даведка
    28.02.2025
    Иван Эйсмонт утверждал, что с организованной преступностью было покончено с приходом к власти Лукашенко в 1994 году, а тут в 2001 году в Бресте продолжала орудовать банда, убивавшая людей и топившая живыми с привязанными люками.
  • Дзед Талаш
    01.03.2025
    даведка, в 20м лука сам организовал преступную банду, убивавшую людей. чтобы победить организованную преступность, надо думать как организатору преступности.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць