Вайна

Свет у шоку ад кадраў з Бучы. Мінабароны РФ апраўдваецца: Целы расклалі для драматычнай карцінкі

Свет у шоку ад кадраў з Кіеўшчыны пасля акупацыі. Адступаючы, расійскія войскі пакінулі там страшныя сляды — целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. У Бучы, па словах мэра горада Анатоля Федарука, у брацкай магіле пахавалі 280 чалавек, але шмат трупаў яшчэ застаецца на вуліцах. 

Міжнародная супольнасць паабяцала, што гэтыя злачынствы не застануцца беспакаранымі.

Прэзідэнт Еўрасаюза Шарль Мішэль анансаваў новыя санкцыі супраць РФ, а таксама паабяцаў падтрымку з боку Еўрасаюза ў пераследзе за ваенныя злачынствы, учыненыя арміяй Расіі на тэрыторыі Кіеўскай вобласці.

«Я шакаваны фатаграфіямі, якія ўразаюцца ў памяць і сведчаць пра зверствы, учыненыя расійскай арміяй у вызваленых раёнах Кіеўшчыны», — напісаў ён, дадаўшы хэштэг «бучанская разня».

Міністэрства абароны РФ адрэагавала на гэтыя сведчанні ваенных злачынстваў. Кадры з Бучы і ахвяры сярод мірнага насельніцтва яны цынічна назвалі фэйкамі.

«Целы на відэа быццам бы спецыяльна расклалі дзеля стварэння больш драматычнай карцінкі. «Брацкая магіла» з целамі зробленая ВСУ, бо больш за месяц таму яны заблакавалі горад, падарваўшы мост каля Ірпеня», — апублікавала ведамства ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале пост з іншага канала.

Два дні таму на тэлеканале «Звезда», падведамасным Мінабароны РФ, паведамлялася, што расійскія марскія пехацінцы праводзяць «зачыстку» населеных пунктаў у Кіеўскай вобласці.

«Камандзір аднаго з падраздзяленняў марской пяхоты Аляксей Шабулін адзначыў, што цяпер расійскія марпехі праводзяць пошукава-выведвальныя дзеянні і ажыццяўляюць зачыстку населеных пунктаў з далейшай задачай замацавацца ў іх», — цытавала «Медуза» паведамленне тэлеканала.

Каментары

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →